Маршрут трунаў: Сірыя – Севастопаль

12 ноября 2015 г.

Навіны

З Сірыі ў Севастопаль дастаўлены целы 26 загіблых вайскоўцаў з 810-й асобнай брыгады марской пяхоты берагавых войскаў Чарнаморскага флёту Расеі. Пра гэта гаворыцца ў сёньняшняй зводцы абстаноўкі вакол сірыйскага канфлікту ад Галоўнага ўпраўленьня Мінабароны Украіны.

Выведчыкі таксама паведамілі, што расейскае камандваньне ня здолела забясьпечыць нармальныя санітарна-гігіенічныя ўмовы для сваіх войскаў у Сірыі, таму жаўнеры масава пакутуюць на інфэкцыйныя захворваньні.

Як паведамляе ўкраінская выведка, расейскае камандваньне працягвае нарошчваць і забясьпечваць свае войскі ў Сірыі.

Заходнія краіны абвінавачваюць Крэмль у тым, што асноўная частка авіяўдараў наносіцца па тэрыторыі, кантралюемай апазыцыяй, а не баевікамі ІДзІЛ або Аль-Каіды.

Па дадзеных ААН, у выніку наступу ўрадавых войскаў пры падтрымцы расейскай авіяцыі з Алепа, другога па вялечыні горада Сірыі, уцяклі каля 35 тысячаў чалавек. Таксама СМІ паведамілі пра гібель 45 чалавек, у тым ліку цывільных і паўстанцаў, у выніку расейскага авіяўдару ў правінцыі Латакія.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/Ukrainskaya-razedka-Iz-Sirii-v-Sevastopol-dostavili-26-tel-ubityh-rossiyskih-soldat-102898.html