Правакацыйная задума?

19 октября 2015 г.

Навіны

“ДэмСМІ” распаўсюджваюць заклік вядомага М. Статкевіча – ісьці за ім 29 кастрычніка і ўтвараць разам зь ім ланцуг са сьвечкамі вакол будынка КГБ РБ у нашай сталіцы. У закліку гучаць нібыта “слушныя словы”, але ж тут трэба зважаць на абставіны і асобу гукальшчыка. Там, дзе гэтая асоба, там, як правіла, былі правакацыя, фальш, правал і параза. Дастаткова ўспомніць падзеі нядаўніх “выбараў”, дзе ўсё скончылася пшыкам і чарговай “элегантнай перамогай” рэжыму. Такія асобы, як гэтая, не мяняюцца. Яны застаюцца, як былі. Падазрэньне выклікае той факт, што месцам акцыі заяўлена нешта такое спэцыфічнае, як рэжымны аб’ект – будынак спэцслужбаў. Ня выключана, што акцыя задумана для таго, каб сарваць годнае і цывілізаванае адзначэньне сёлетніх Дзядоў, напярэдадні якіх яна і павінна адбыцца. Не далучаймася да палітычных правакатараў!

Сяргей Камароўскі