Нобэлеўскі анэкдот набірае абароты. Цытуем італьянскую газэту “Repubblica”:
“Нобэль, прысуджаны Сьвятлане Алексіевіч, — гэта ня толькі прызнаньне інтэлектуала, які пацярпеў ад уціску з боку рэжыма Лукашэнкі, але і змагаецца з Пуціным. Нобэль Сьвятланы Алексіевіч – гэта культурная рэвалюцыя: праз дзесяцігоддзі прэміравана немастацкая літаратура” (Рабэрта Савіана).
Крыніца: http://www.repubblica.it/cultura/2015/10/12/news/nobel_aleksievic-124875631/
Дзякуй хаця б за першую канстатацыю, што яно “немастацкае”. У прынцыпе, як далей так пойдзе, то мадам трэба будзе Героя Савецкага Саюза (і адразу “двойчы”) даваць.
А калі сур’ёзна, то факт уражвае: якія вынікі (у сусьветным маштабе!) можа даваць рацыянальна (па-нямецку) праведзеная апэрацыя па дэзынфармацыі і маніпуляцыі. Лубянскае “Белое братство” і “Мария-Дэви-Христос” (памятаеце гэтую сэкту?) “отдыхают”…
Алесь Хадасевіч