Ужо «дысідэнтка…»

19 октября 2015 г.

Навіны

У летувіскай газэце “Lietuvos Еѕinios” 10 кастрычніка напісалі, цытуем:

“Прэзыдэнт Беларусі Аляксандрас Лукашэнка ў чацьвер павіншаваў дысыдэнтку пісьменьніцу Сьвятлану Алексіевіч, якая нярэдка крытыкавала ягоны аўтарытарны рэжым…”

Крыніца: http://lzinios.lt/lzinios/Pasaulis/a-lukasenka-pasveikino-rasytoja-s-aleksijevic/210355

Летувіскія журналісты, што праўда, маглі й не разабрацца. Беларусь ад іх так далёка, так далёка. А можа яны зразумелі па-свойму знакамітую сэнтэнцыю мадам Алексіевіч у нямецкіх газэтах: “Лукашенко – настоящий мужик” — ? Хаця, калі ўжо абсурд, то няхай будзе поўны. Які Лукашэнка прэзыдэнт, такая і мадам “дысыдэнтка з пісьменьніцай”.

Алесь Хадасевіч