16 кастрычніка “дэмСМІ” РБ запусьцілі ў інфармпрастору сваю “сэсацыю” пад тытулам “Караткевіч прадставіць вынікі выбараў у Брусэлі і Вашынгтоне”.
“Вось яно, вось яно! Страшна і весела! — Так думаў малады ахвіцэр, які ехаў на першую сваю бітву…”
Уяўляем сабе, што нагамоніць там гэтая Падсадная-Качка пра Беларусь, нас з вамі і шляхі дэмакратыі! Ботаў не знасілі, а ўжо пачынаецца ваяж пад фанфары “ад імя ўсяе беларускай дэмакратыі”. Такое ўжо было – А. Мілінкевіч. Пасьля гэтага фальшывага палітыка ў замежжы засталіся толькі прафанацыя ўсяго беларускага, поўная дэзарыентацыя прыхільнікаў Беларусі ў розных краінах, пашырэньне штатаў несапраўдных сяброў Беларусі і спэцэкспэртаў. Наладжваецца наступны акт трагікамэдыі на беларускую тэму.
Дарагія беларусы! Мабілізуйце ўсе кантакты за мяжой. Паведамляйце грамадзтвам і ўрадам пра разгортваньне пустой і фальшывай акцыі з удзелам чарговай несапраўднай “альтэрнатывы дыктатару”.
P.S. Цікава, а спаленага правакатара Дзімітрыева яна таксама возьме з сабой? Скажам, чымаданы насіць. Гэак думалі мы і даведаліся – так, ён там. Як вядома, гэта вельмі адказная пасада.
Сяргей Камароўскі