Расея стаіць за выкарыстаньнем новай высокаразьвітай касэтнай зброі ў Сірыі, сьцьвярджае Human Rights Watch (HRW). Паводле арганізацыі, Расея кідае касэтныя бомбы з сваіх баявых самалётаў альбо пастаўляе іх рэжыму ў Дамаску.
Арганізацыя па правах чалавека кажа, што мае здымкі, на якіх паказана, як касэтныя бомбы выкарыстоўваліся ў бамбардоўцы горада Кафр Халаб на поўдзень ад сірыйскага горада Алепа 4 кастрычніка.
“Нас непакоіць, што яшчэ адзін новы тып касэтнай зброі выкарыстоўваецца ў Сірыі. Мы заклапочаны шкодай, якую ён наносіць цывільным людзям на шмат гадоў наперад”, — сказаў у сваёй заяве нам. кіраўніка HRW па Блізкаму Усходу Надзім Хуры.
Расея распачала свае бамбардоўкі ў Сірыі 30 верасьня. Касэтная бомба мае ў сабе шмат меншых бомб, якія разьлятаюцца на шырокую плошчу і наносяць вялікую шкоду.
ТТ
Пераклаў з швэдскай В. Буйвал. Крыніца: швэдская газэта “Svenska Dagbladet”, 11.10.2015 http://www.svd.se/hrw-ryssland-anvander-klusterbomber/om/kriget-i-syrien