Правакатару хацелася б ахвяр

19 октября 2015 г.

Навіны

Мы, бывае, крыўдуем на Радыё Свабода. Але й там час ад часу здараюцца праявы прафэсіяналізма і імкненьня да ісьціны. Вось, пасьлявыбарчай раніцай на РС зьявілася вялікае інтэрв’ю пад красамоўным тытулам – “Андрэй Дзьмітрыеў. Інтэрвію ў ноч пасьля выбараў: «Апазыцыя будавала надзеі на гатоўнасьці да ахвяраў”.

Нагадаем, што А. Дзьмітрыеў – даўно спалены правакатар. Ён “не покладая рук” працаваў усю кампанію начальнікам групы кандыдаткі Т. Караткевіч. Раней ён доўгі час быў загадчыкам вялікага сэйфа ў апазыц-канторы “Говправду” паэта Някляева. Хто б мог падумаць, што з часам гэты кадр пачне сапраўды “гаварыць праўду” пра надзеі і планы тых, што апошнімі тыднямі саманазваліся “лідэрамі апазыцыі”. Што называецца, і ночы не прамінула, а “поганка” (як кажуць маскоўскія крымінальнікі) пачала раскрывацца.

Сымон Рудзік