Валенсія. Іспанская платформа ўцекачоў Red EspaЕ€ola de Inmigración падала заяву ў суд на арцыбіскупа Валенсіі Антоніа Канісарэса ў сувязі з ягонымі супярэчлівымі выказваньнямі пра хвалю ўцекачоў.
Касьцельны дзеяч у сераду ў тэлевізійным інтэрв’ю папярэджваў, што хвалі ўцекачоў з ісламскіх краін могуць стацца для эўрапейскіх супольнасьцяў “траянскім канём”.
Платформа, якая ёсьць сеткай недзяржаўных арганізацый, асудзіла словы Канісарэса як заклік да нянавісьці, якая вядзе да крыміналізацыі людзей, што ўцякаюць.
“Гэтая інвазія эмігрантаў і ўцекачоў нясе небясьпеку”, — заявіў у перадачы публічнага іспанскага тэлебачаньня TVE духоўны, які, паводле агенцыі АРА, дадаў, што трэба задацца пытаньнем, да чаго дойдзе Эўропа праз колькі гадоў. Больш таго, толькі вельмі мала людзей сапраўды ўцякаюць ад вайны. “Таму мы мусім зважаць: З гісторыяй і тоеснасьцю народаў нельга гуляцца”, — дадаў Канісарэс.
Словы арцыбіскупа выклікалі абурэньне таксама й часткі іспанскіх палітыкаў. Як няўдалыя і несалідарныя іх вызначыў мэр Валенсіі Жаан Рыбо, які лічыць, што яны да таго ж супярэчаць духу і працам папы Францішка.
Мэр Барсэлоны Ада Калаў нават праз СМІ заклікала арцыбіскупа падаць у адстаўку з прычыны “выразна расістоўскіх” разважаньняў.
Petit Press
Пераклаў з славацкай В. Буйвал. Крыніца: славацкая газэта “SME”, 15.10.2015 http://www.sme.sk/c/8038158/arcibiskup-zo-spanielskej-valencie-celi-kritike-za-vyroky-o-migrantoch.html