Саша Сотнік: Расейцы – абсалютныя телегледачы

13 октября 2015 г.

Навіны

Сустрэча ў Парыжы ў практычным сэнсе не прынесла ніякіх вынікаў. Тобок – селі, пагаварылі, Пуцін агледзеў свае пазногці, паўхмыляўся і зьнік за даляглядам. Гэта – ягоная звычайная тактыка. Мы ў Расеі зь ёю знаёмыя. Яна заключаецца ў зьнясільваньні праціўніка. Здавалася б, з табою і зносяцца, а практычных вынікаў – ніякіх.

Пуцін – вялікі майстар па “намотваньню кішак апанэнта”. У дадзеным выпадку сітуацыя “ні міру, ні вайны на Данбасе” яму выключна выгадная. Ён вырасьціў на гэтых тэрыторыях генэрацыю галодных адмарозкаў, для якіх забіць – усё адно, што засмажыць яечню.

І цяпер ён будзе выкарыстоўваць гэта для падтрымкі сталай напружанасьці ў рэгіёне. Здавалася б, нішто ўжо не выбухае, але пах газу ў памяшканьні трывалы, і ляснуць можа ў любы момант. А накаляць сітуацыю ён цяпер стане палітычнымі мэтадамі.

Расейцы – абсалютныя телегледачы. Іхняя памяць кароткая, як жыцьцё матылька. Усе іхнія думкі ўжо засяроджаны на “ваенных посьпехах” Расеі ў Сірыі. Мы грамім тэрарыстаў, мы – малайцы. А Україна – гэта ўсё ў былым жыцьці, забудзьцеся. У тэлевізары няма Украіны – значыць, яе ніколі і не было.

Пуцін і ягоны рэжым ніколі ня стануцца дамоваздольнымі. Забудзьцеся пра гэта. Ягоны інтэрас адзін: вярнуць Украіну ў становішча краіны-сатэліта. А пасьля таго, што адбылося – яшчэ і адпомсьціць, “нахіліўшы” вашую краіну і паставіўшы яе ў такое зьневажальнае становішча, каб паказаць знутры Расеі: “Вось бачыце, да чаго прыводзяць розныя рэвалюцыі?”

Ён зацікаўлены ў разбурэньні ладу жыцьця кожнага ўкраінца, у стварэньні невыносных умоваў. І зараз для яго – даволі спрыяльны час. Ён будзе выкарыстоўваць выбары ва Украіне для ўштурхоўваньня ў палітычнае поле сваіх людзей. Ён будзе займацца драбленьнем украінскага грамадзтва, імкнучыся перасварыць усіх з усімі.

Выбарчы працэс і драбленьне – ягоны канёк, і забывацца пра гэта нельга. Прынамсі, у Расеі спэцапэрацыя па зьнішчэньню грамадзянскай супольнасьці пуціністам удалася бліскуча.

Саша Сотнік, Масква Пераклад з расейскай. Крыніца: http://apostrophe.com.ua/article/world/ex-ussr/2015-10-05/ukraine-nujno-zabyit-o-dogovorennostyah-s-putinyim/2369