Прарасейская акцыя ў цэнтры Кішынёва

13 октября 2015 г.

Навіны

Цэнтар Кішынёва заблакавал прыхільнікі прарасейскіх партый, якія заявілі, што будуць пратэставаць таксама ў нядзелю. У ноч з пятніцы на суботу яны ўсталявалі дзесяць намётаў з аўтафургонаў. Яны выказваюць незадавальненьне цяперашнім кіраўніцтвам Кішынёва. Маніфэстанты заявілі, што зноў выйдуць на вуліцу. Паводле некаторых крыніц, цытаваных B1 TV, за пратэстам стаяць прарасейскія лідэры Ігар Дадон і Рэната Усатыі. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі кіраўніцтва краіны і правядзеньня датэрміновых выбараў. Мэр Кішынёва Дарын Кіртаака мяркуе, што пратэст незаконны.

Адзін з самых важных праспэктаў Кішынёва быў яшчэ ў пятніцу заблакаваны дзесяткамі намётаў прарасейскіх маніфэстантаў, але за кулісамі пратэста знаходзяцца прарасейскія лідэры Ігар Дадон і Рэната Усатыі. Намёты, якія дагэтуль стаялі на ходніках, былі па камандзе перанесены на вуліцу. Усё гэта зрабіла група дэпутатаў Сацыялістычнай Парыті Рэспублікі Малдова, інфармуе B1 TV.

Прарасейскі лідэр Ігар Дадон напісаў на сваёй старонцы ў сацсетках, што гэта толькі пачатак. Прадстаўнікі Сацыялістычнай Партыі Рэспублікі Малдова кажуць, што гэтыя маніфэстацыі распачаліся пасьля таго, як прэзыдэнт Нікалае Цімофць адмовіўся падаць у адстаўку на апошняе патрабаваньне з боку прарасейцаў.

Лідэры Платформы Права і Праўда арганізавала пратэсты на працягу некалькіх тыдняў на плошчы Нацыянальнага Сходу ў Кішынёве. Вялікі мітынг запланаваны на нядзелю.

Мэр Кішынёва напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што пратэст прарасейскіх груповак не зьяўляецца народным выступам, асабліва што тычыцца мітынгаў, якія былі арганізаваны на плошчы Нацыянальнага Сходу платформай “Права і Праўда”.

Пратэстоўцы ў цэнтры Кішынёва патрабуюць адстаўкі кіраўніцтва краіны і правядзеньня датэрміновых выбараў. Гэтыя патрабаваньні былі адкінуты цяперашняй уладай, якая мяркуе, што такія патрабаваньні вядуць Рэспубліку Малдова ў глыбокі палітычна-эканамічны крызіс.

Андрэа Матэй

Пераклаў з румынскай В. Буйвал. Крыніца: румынская газэта “Evenimentul Zilei”, 4.10.2015 http://www.evz.ro/centrul-chisinaului-blocat-de-sustinatorii-partidelor-pro-ruse-zeci-de-corturi-sunt-instalate-pe-carosabil-proteste-noi-duminica.html