Сірыйскія хрысьціяне, але таксама і вызнаўцы гэтай веры ва ўсім сьвеце, пратэстуюць супраць сьцьверджаньня расейскай Праваслаўнай Царквы аб тым, што Расея вядзе ў Сірыі “сьвяшчэнную вайну з тэрарызмам”.
На прыканцы верасьня прадстаўнік Царквы архіпрэсбітэр Усевалад Чаплін заявіў, што расейскія ваенныя дзеяньні ў Сірыі адпавядаюць міжнароднаму праву і прадстаўляюць адмысловую ролю, якую Расея заўжды адыгрывала на Блізкім Усходзе. Духоўнік сказаў таксама, што Расея вядзе ў Сірыі “сьвяшчэнную вайну” з тэрарызмам, а таксама што яна зьяўляецца хіба самай актыўнай дзяржавай у гэтай вайне.
Выказваньне Усевалада Чапліна выклікала абурэньне сярод хрысьціян, перш за ўсё сірыйскіх, якія падкрэсьліваюць, што ў хрысьціянстве няма нічога такога як “сьвяшчэнная вайна”.
“Вайна ня мае нічога агульнага з сьвятасьцю. Яна антыхрысьціянская і накіравана супраць Бога, бо яна супраць чалавека”, — напісалі карыстальнікі ў Твітэры.
Яны палічылі неэтычным і антыхрысьцінскім выказваньне Царквы і нагадалі, што яна не прадстаўляе ані хрысьціян Усходу, ані хрысьціянства наогул. Яны нагадалі, што ідэя “сьвяшчэннай вайны” прышла з Захаду разам з крыжакамі і менавіта хрысьціяне Усходу найбольш пацярпелі ад яе.
“Мы, хрысьціяне Усходу, зьяўляемся вернікамі сьвяшчэннага міру і суіснаваньня”, — напісалі людзі ў Твітэры.
Агнешка Казімерчук Пераклаў з польскай В. Буйвал. Крыніца: польская газэта “Rzeczpospolita”, 4.10.2015
http://www4.rp.pl/Wojna-w-Syrii/151009845-Chrzescijanie-oburzeni-slowami-Cerkwi.html