Доказы расейскага злачынства

13 октября 2015 г.

Навіны

Верагодна, што былі знойдзены парэшткі ракеты “Бук” у целах ахвяраў катастрофы самалёта МН17, — напісала галяндская агенцыя навінаў NOS.

Гэта ёсьць папярэднія вынікі рассьледваньня міжнароднай камісіі экспэртаў, якія паказваюць, што знойдзены фрагмэнты так званай ракеты “Бук”, ракеты тыпа зямля-паветра расейскай вытворчасьці. Ужо ў жніўні ўдзельнікі рассьледваньня з галяндскай камісіі па аварыях заявілі, паводле ВВС, што некаторыя з фрагмэнтаў, знойдзеныя на месцы падзеньня самалёта МН17 ва ўсходняй Украіне, верагодна паходзяць з расейскай ракетнай сістэмы.

МН17 Малайзійскіх авіяліній быў састрэлены ў рэгіёне ўсходняй Украіны разам з 298 людзьмі на борце 17 ліпеня 2014 г. Усе загінулі, калі самалёт, паводле галяндскай камісіі па аварыях, што праводзіць рассьледваньне, атрымаў удар вялікай колькасьці аб’ектаў, якія разарвалі самалёт у паветры.

Аўстралія, Бэльгія, Галяндыя, Малайзія і Україна з моманту катастрофы рассьледуюць абставіны няшчасьця, але Расея адмовілася дапусьціць міжнародны суд да вінаватых у зьнішчэньні самалёта.

Улады Галяндыі 13 кастрычніка абнародуюць канчатковую справадачу аб зьнішчэньні малайзійскага пасажырскага самалёта.

Жасміна Бліхэрт і Міхала Раск Мікэльсэн Пераклаў з дацкай В. Буйвал. Крыніца: дацкая газэта “Berlingske”, 6.10.2015 http://www.b.dk/globalt/russiske-missilrester-fundet-i-mh17-ofre