Каля трох чацьвертых сірыйцаў, якія ідуць у Эўропу, уцякаюць ад бомбаў прэзыдэнта Башара аль-Асада, а не ад Ісламскай Дзяржавы (ІД). Толькі 8 адсоткаў зь іх мяркуюць застацца ў Эўропе. Гэта вынікае з дасьледваньня сярод 889 уцекачоў, якія нядаўна прыбылі ў Нямеччыну. Гэта было першае дасьледваньне такога кшталту.
Дасьледваньне праводзілася незалежным WZB Social Science Research Center у Берліне на просьбу некалькіх групаў сірыйскіх актывістаў. Цяпер, калі яны знаходзяцца ў Эўропе, сірыйскія ўцекачы выказваюцца шчыра, ня так, як у некаторых суседніх з Сірыяй краінах, дзе знаходзяцца мільёны ўцекачоў.
72 адсоткі ўцекачоў ад вайны кажуць, што ўцяклі ад гвалту з боку рэжыму прэзыдэнта Башара аль-Асада. Прыкладна адзін з трох пакінуў Сірыю, уцякаючы ад Ісламскай Дзяржавы (ІД), некаторыя ўцяклі ад камбінацыі бамбардовак з боку гвалтоўнага рэжыму іншых апазыцыйных груповак.
52 адсоткі апытаных сказалі, што хацелі б вярнуцца ў Сірыю пасьля падзеньня рэжыма Асада. Каля чатырох з пяці ўцекачоў назвалі мілітарны адказ рэжыма Асада на пачатковыя мірныя дэманстрацыі прычынай сірыйскага крызісу.
Вось, што прыкметна: толькі восем адсоткаў апытаных маюць планы заставацца ў Эўропе пасьля заканчэньня вайны. Паўстае пытаньне, ці гэтая лічба будзе заставацца такой жа нізкай, калі вайна зацягнецца на гады.
Ёрн Дэ Кок
Пераклаў з нідэрляндскай В. Буйвал. Крыніца: бэльгійская газэта “De Standaard”, 8.10.2015 http://www.standaard.be/cnt/dmf20151007_01908624