Стамбул (“Aftenposten”): Расейскія ваенныя самалёты мабыць бамбавалі лягер паўстанцаў, якіх навучала амэрыканскае ЦРУ напісала агенцыя навінаў Reuters.
Гэтыя жаўнеры прадстаўляюць частку праграмы на мільёны даляраў, якой кіруе ЦРУ і якая накіравана на падтрымку груповак, што змагаюцца як супраць самаабвешчанай Ісламскай Дзяржавы, там і супраць Асада.
Хасан Хадж Алі, лідэр паўстанцкай групоўкі Ліва Сукур аль-Джабал – якая зьяўляецца часткай Свабоднай сірыйскай арміі – сказаў агенцыі навінаў Reuters, што расейскія самалёты выпусьцілі каля 20 ракет у два налёты на іхнюю базу ў правінцыі Ідліб.
Групоўка зьяўляецца адной з прынамсі трох фракцый Свабоднай сірыйскай арміі, якую падтрымлівае замежжа. Яна заяўляе, што сталася аб’ектам налётаў расейцаў у апошнія два дні.
Яе ваяры прайшлі навучаньне пад кіраўніцтвам ЦРУ ў Катары і Савудаўскай Аравіі.
Расея адкідвае абвінавачваньні
Кіраўнік сэнацкай камісіі па абароне Джон Макэйн сказаў CNN у чацьвер, што расейскі авіяналёт быў накіраваны супраць паўстанцкай групоўкі ў Сірыі, якую падтрымліваюць ЗША і якая прайшла навучаньне пад кіраўніцтвам ЦРУ.
— Я магу абгрунтавана заявіць, што гэта быў налёт на Свабодную сірыйскую армію, якая атрымала зброю і навучаньне ў ЦРУ. Мы мелі размову зь яе людзьмі тут, сказаў Макэйн CNN.
На прэс-канфэрэнцыі ў штаб-кватэры ААН у Нью Ёрку ў чацьвер Лаўроў запярэчыў таму, што падчас расейскага налёту быў нанесены ўдар па паўстанцах, зьвязаных з Свабоднай сірыйскай арміяй. Ён падкрэсьліў, што “Расея і ЗША трымаюцца разам” у тым сэнсе, што налёты павінны быць накіраваны на такія мэты, як Ісламская Дзяржава, Фронт Нурса і іншыя экстрэмісцкія групоўкі.
Пераклаў з нарвэжскай В. Буйвал. Крыніца: нарвэжская газэта “Aftenposten”, 2.10.2015 http://www.aftenposten.no/nyheter/uriks/Russland-skal-ha-bombet-USA-trente-soldater-i-Syria-8188248.html