Пасьля публічнай акцыі ў цэнтры Менску, што адбылася 4 кастрычніка пад кіраўніцтвам тандэма Статкевіч-Някляеў-Лебедько-Сіўчык, у Сеціве пакацілася інфармацыйная хваля. Вось прыклад:
“Протестующие в Минске прогнали с позором милицию. Об этом сообщают пользователи в социальных сетях.
Сообщается, что представители правоохранительных органов пришли на акцию протеста против строительства российской военной базы, чтобы составить протоколы на протестующих. Участники протеста начали кричать “позор”, “ганьба”, после чего милиция была вынуждена покинуть акцию”.
Крыніца: http://www.bbcccnn.com.ua/2015/10/04/
А цяпер, калі вы пазнаёміліся з тэкстам, прапануем вам задумацца. А потым паспрабаваць зьдзейсьніць наступнае. Узяць парачку сяброў з плакатамі і сьцягамі або зрабіць гэта чыста індывідуальна – вы і сьцяг з транспарантам пра ваенныя базы і г.д. Выйсьці ў тое ж месца (Саборная плошча ў цэнтры сталіцы) і стаць там. А калі прыйдзе міліцыя, то “с позором выгнать её”. Мы паглядзім колькі вы там прастаіце, а таксама хто і якім чынам будзе “вынужден покинуть акцию”. У 2011 годзе наіўныя людзі на заклік правакатара Дзіянава (дзе ён цяпер?) хадзілі натоўпам па Менску – без плакатаў, гуканьняў і сьцягоў. Іх зьбівалі, арыштоўвалі, штрафавалі. Бедныя людзі толькі праз пэўны час зразумелі, што сталіся пешкамі ў руках правакатараў.
Праз які час падманутая моладзь зразумее, што яна ў руках чарговых (і даўно ўжо раскрытых) папоў-гапонаў?
Алесь Хадасевіч