Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ДЫЯЛОГ ПА СКАЙПЕ

Пазваніў калега, гісторык літаратуры зь Менску.

– Як ты адносішся да таго, што прэмію Нобэля аддалі рускай пісьменьніцы Алексіевіч? Гэта для беларускай культуры дадатна ці адмоўна?

– У прынцыпе, зважаючы на асобу Алексіевіч, гэта адмоўна. Але тэарэтычна гэты факт можа стаць і дадатным. У залежнасьці ад таго, як Алексіевіч сябе будзе паводзіць.

– Яна ня зьменіцца.

– Тады трэба ацэньваць толькі адмоўна. Яна ўжо столькі разоў абплявала беларускую мову, беларускі народ, беларускую культуру, Васіля Быкава, Беларусь, што дараваньня ёй няма. Хіба што яна адкупіць сваю віну пакаяньнем і добрымі справамі. Цяпер у яе ёсьць шанс. Але, як і ты, я ў гэта ня веру. Думаю, што ўсё застанецца як было.

– А як жа з энтузіязмам і віншаваньнямі беларускіх літаратараў?

– Думаю, што тут нармальныя этычныя паводзіны і жаданая раздача авансаў (у якіх яны
неўзабаве горка расчаруюцца) плюс бяспрынцыпнасьць. Найбольшы энтузіязм тут, відаць, адчуваюць некаторыя немцы, што падклалі беларусам такую сьвіньню (тут ў тэксьце ідыёматычная форма).

Між іншым (перайду да палітыкі), сумная зьява — за апошнія пятнаццаць гадоў відаць нарастаньне беларуска-нямецкай палітычнай нянавісьці. Для беларусаў гэта зьвязана з антыбеларускай дзейнасьцю ўсялякіх Гансвікаў, Фрыкаў ды Рараў. Для немцаў — з усьведамленьнем таго, што беларусы раскусілі іхную антыбеларускую палітыку.

Цяпер яны імкнуцца прыгрэць Лукашэнку, каб сьвет заплюшчыў вочы на вынішчэньне беларускай нацыянальнай грамадзянскай супольнасьці. Праўда, тут немцы яшчэ не ўяўляюць, што іх чакае. Але мы мусім думаць пра сябе. Прыдаваць несувымерна вялікае значэньне зьнешнім чыньнікам уплыву на нашае становішча (хоць і вельмі цяжкае) ня варта, бо галоўнае залежыць ад нас самых, ад таго, як беларусы самы справяцца з выклікамі для нашай культуры, нацыі і Незалежнасьці. А беларусы справяцца, бо паступова пачынаюць разумець, што трэба рабіць.

11 кастрычніка 2015 г. Зянон Пазьняк

11/10/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2015
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024