Україна забараніла кампартыі

11 октября 2015 г.

Навіны

30 верасьня Акружны адміністрацыйны суд горада Кіева задаволіў іскі Міністэрства юстыцыі і забараніў Камуністычную партыю Украіны (адноўленую) і Камуністычную партыю рабочых і сялян.

Акрамя таго, працягваецца разгляд справы па іску Мінюста аб забароне Камуністычнай партыі Украіны. КПУ ў судовым парадку абскардзіць загад Мінюста, які зьяўляецца аснаваньнем для забароны яе дзейнасьці.

24 ліпеня 2015 г. міністар юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка падпісаў рашэньне аб забароне ўсім кампартыям браць удзел у выбарчых працэсах у краіне.

Пазьней Пятрэнка накіраваў у ЦВК афіцыйны ліст, у якім заклікаў не дапусьціць да ўдзелу ў мясцовых выбарах Камуністычнай партыі Украіны (адноўленай) і Камуністычнай партыі рабочых і сялян, бо яны не адпавядаюць патрабаваньням Закона Украіны “Аб асуджэньні камуністычнага і нацыянал-сацыялістычнага (нацыстоўскага) таталітарных рэжымаў ва Украіне і забароне іхняй прапаганды і сымволікі”.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Kievskiy-sud-zapretil-dve-kommunisticheskie-partii-100314.html