Расейцы разбамбілі цывільных жыхароў

11 октября 2015 г.

Навіны

Лідэр сірыйскай апазыцыі на выгнаньні Халед Хаджа заявіў у сераду, што падчас бамбардоўкі расейскай авіяцыяй горада Хомса ў цэнтральнай Сірыі былі забіты 36 цывільных людзей, паведамляе AFP.

“Расейцы ўдарылі па паўночнай частцы Хомса і забілі невінаватых цывільных у зоне, дзе раней былі баі і дзе былі пераможаны джыхадзісты Ісламскай Дзяржавы”, — заявіў Халед Хаджа, лідэр сірыйскай нацыянальнай кааліцыі — апазыцыі на выгнаньні —, які знаходзіцца ў Нью Ёрку, паводле Agerpress.

“Усе ахвяры – гэта цывільныя асобы. Ніхто зь іх не ўваходзіў ва ўзброеныя сілы. Відавочна, што расейская інтэрвэнцыя накіравана на падтрымку рэжыму і стварае яшчэ больш хаатычную атмасфэру ў Сірыі”, — дадаў ён.

У сераду Масква зьдзейсьніла першыя авіяўдары ў Сірыі ў імя змаганьня супраць тэрарызма. Паводле расейскага міністра абароны, расейская авіяцыя зьдзейсьніла 20 вылетаў і ўдарыла па “васьмі мэтах Ісламскай Дзяржавы” у Сірыі, сярод іншага разьбіўшы адзін камандны пункт ІД.

Раду Андрэа Пераклаў з румынскай В. Буйвал. Крыніца: румынская газэта “Evenimentul Zilei”, 30.09.2015 http://www.evz.ro/liderul-opozitiei-siriene-36-de-civili-ucisi-in-bombardamentul-rus-la-homs.html