Вашынгтон. Амэрыканская служачая з штата Кэнтакі, якая адмовілася заключаць гомасэксуальны шлюб і за гэта павінна патрапіць у турму, сустрэлася з папай.
Гэта паведаміў CBS News адвакат жанчыны. Паводле яго, яны сустрэліся ў мінулы аўторак і мелі кароткую размову ў амбасадзе Ватыкана ў Вашынгтоне.
Дэвіс папрасіла папу маліцца за яе. Папа сказаў ёй, каб яна цьвёрда стаяла на сваім і падарыў ёй дабраславёны ім разарый.
Дэвіс павінна на пачатку гэтага тыдня правесьці некалькі дзён у турме, пасьля таго, як яна адмовілася заключаць гомасэксуальны шлюб. Яна абавязана гэта рабіць, таму што вярхоўны суд легалізаваў гомасэксуальныя шлюбы ў ЗША. Дэвіс заявіла, што гомасэксуальны шлюб супярэчыць яе хрысьціянскай веры, ад якой яна не адступіцца.
Пакуль што жанчыну вызвалілі, але пазьней яна павінна прадстаць перад судом.
wo Пераклаў з нідэрляндскай В. Буйвал. Крыніца: нідэрляндская газэта “De Telegraaf”, 30.09.2015 http://www.telegraaf.nl/buitenland/24555764/__Paus_ontmoet_Kim_Davis__.html