Рэагуючы на абурэньне Расеі з нагоды выдаленьня барэльефа ў гонар генэрала СССР, адказнага за камуністычныя злачынствы, міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схэтына заявіў, што Варшава гэтым актам не парушыла ні прававыя нормы, ні прынцыпы добрасуседства, паведамляе Польскае Радыё.
Рашэньне выдаліць бронзавы барэльеф у гонар савецкага генэрала Івана Чраняхоўскага было прынята з нагоды чарговай гадавіны забойства польскіх ваеннапалонных у Быкіўні, зьдзейсьненага бальшавіцкім злачынным рэжымам ў 1939 годзе.
Чарняхоўскі нясе адказнасьць за арышты ў Віленскім рэгіёне некалькіх тысячаў байцоў мілітарнага крыла польскага руху супраціву – “Арміі Краёвай”. Многія зь іх пасьля таго загінулі ў савецкіх кацлягярах, але частка была забіта таксама ў Быкіўні, што знаходзіцца непадалёк ад Кіева і дзе ўжо з двадцатых гадоў мінулага стагоддзя бальшавікі закопвалі ў брацкіх магілах ахвяраў сваіх злачынстваў.
Барэльеф спачатку перададуць на гарадзкі склад, а потым накіруюць у Расею.
Аднак дзеяньні Польшчы ў чорговы раз выклікалі абурэньне Масквы, і міністэрства замежных справаў Расеі выклікала амбасадара Польшчы, каб запатрабаваць ад яго тлумачэньняў.
У сваю чаргу Міністэрства замежных справаў Польшчы заявіла, што Расея ўжо заранёў ведала аб тым, што помнік будзе выдалены. (Інфармацыя скарочана).
LET Пераклаў з латышскай В. Буйвал. Крыніца: латвійская газэта “Diena”, 22.09.2015 http://www.diena.lv/pasaule/polija-noraida-krievijas-iebildumus-pret-komunistiska-noziedznieka-pieminekla-aizvaksanu-14112754