Дамаск, Масква. У панядзелак падчас абстрэлу сірыйскай арміі ў горадзе Алепа загінулі прынамсі 18 цывільных людзей. Дзесяткі асобаў, паводле сірыйскіх праваабаронцаў, былі паранены. Расейскі прэзыдэнт Пуцін у панядзелак запэўніваў ізраільскага прэм’ера, што Расея на Блізкім Усходзе дзейнічае адпаведна.
Армія рэжыма Асада абстраляла кварталы, якія трымае апазыцыя. Шмат людзей хутчэй за ўсё яшчэ знаходзіцца пад руінамі дамоў. На квартал Шаар упала ракета тыпу зямля-зямля, а калі туды прыбеглі людзі, войска зноў абстраляла гэтае месца. Алепа было прамысловым цэнтрам Сірыі. З 2012 года частка горада патрапіла ў рукі апазыцыі, якая ўсё яшчэ трымаецца там. Паводле крыніц апазыцыі, гэтую частку горада армія абстрэльвае амаль штодня і забіла там тысячы людзей. Частку горада, якую трымае армія, абстрэльвае апазыцыя.
Сірыйскі ўрад з 2011 года мае на сумленьні чвэрць мільёна забітых. Дванаццаць мільёнаў сірыйцаў з гэтай прычыны пакінулі дамы, а зь іх чатыры мільёны знаходзяцца па-за межамі.
Расея ратуе Асада
Расея пачала апошнімі тыднямі пасылаць у Сірыю ваенную тэхніку і спэцыялістаў ды хоча ўступіць у бой супраць тэрарыстаў. Групоўкі, што ваююць супраць рэжыму Башара Асада, паводле агенцыі Reuters, заяўляюць, што расейская інтэрвэнцыя ўзмацняе і працягвае канфлікт. На баку радыкалаў, якія ваююць супраць арміі на захадзе і поўначы краіны, ёсьць Фронт ан-Нусра. Ён адносіцца да Аль Каэды і ў яго шэрагах ваюе шмат замежнікаў, уключна з расейцамі і чачэнцамі.
“Расейская інтэрвэнцыя павінна захаваць рэжым”, — сказаў абу Юсуф Мухаджыр, які ваюе ў вобласьці Латакіі, дзе расейцы будуюць базу. Масква заяўляе, што яе армія хоча дапамагчы Дамаску ў змаганьні супраць тэрарызма, каб забясьпечыць цэласнасьць Сірыі і запабегнуць катастрофе, якая пагражае ўсяму рэгіёну.
CTK
Пераклаў з чэшскай В. Буйвал. Крыніца: чэшская газэта “Lidove Noviny”, 21.15.2015