У доме мітрапаліта Яраслаўскага і Растоўскага Панцеляймона (Анатоля Далганава) зьдзейсьнена шматмільённая кража. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў паліцыі Яраслаўскай вобласьці.
Заяву Панцеляймон падаў у суботу, распавёў сумоўца агенцыі, аднак кража, па словах клірыка, адбылася раней – паміж 3 і 18 верасьня. Невядомыя ўзламалі замок ў доме архіярэя, што знаходзіцца побач з Фёдараўскай царквой – кафэдральным саборам Яраслаўся, — і вынесьлі адтуль сэйф.
У сэйфе знаходзіліся 11 мільёнаў рублёў, 30 тысяч даляраў, 3 тысячы эўра, а таксама сем камплектаў панагій – абразоў на ланцужку з выявай Багародзіцы.
Узбуджана справа па частцы 158 КК (кража).
20.09.2015
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://grani.ru/Events/Crime/m.244427.html