Сірыйскія паўстанцы хутка перамелюць расейскіх наёмнікаў, якіх зараз імкнуцца вывозіць з Данбаса. Такую думку выказаў украінскі палітолаг, кіраўнік сацыялагічнай службы “Украінскі баромэтр” Віктар Небажэнка. Ён зазначыў, што зьяўленьне расейскіх дабраахвотнікаў на тэрыторыі Сірыі цалкам упісваецца ў расейскі мэнталітэт. Расейскія дабраахвотнікі былі ў Іспаніі, В’етнаме, Эгіпце. Цяпер яны сьпяшаюцца ў Сірыю – гэта цалкам упісваецца ў расейскую гісторыю. Расейскае грамадзтва цалкам нармальна ўспрымае вайну, і тое, што яшчэ адна вайна дадасца да ўкраінскай, ніяк яго не шакуе. Для большасьці людзей вайна – гэта зло, для расейцаў – звычайнае становішча. Яны ўспрымаюць вайну як спосаб выжываньня, а не як зло, якое разбурае дзяржаву, культуру і грамадзтва. Таму цалкам можна спрагназаваць, што падтрымка Сірыі з боку Расеі стане масавай. І туды паедзе вялікая колькасьць людзей. Але ўсіх іх перамелюць арабскія паўстанцы, падвёў вынік экспэрт.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://www.bbcccnn.com.ua/2015/09/18/