ПРЭЗЭНТАЦЫЯ 95-ГА

9 верасня 2015 г.

Навіны

(Ліст сябрам КХП – БНФ)

Паважаныя сябры, 11-га верасьня гэтага года ў Палацы Мастацтва па вуліцы Казлова ў Менску а 19.00 адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Навумчыка “Дзевяноста пяты”. Гэта кніга з сэрыі гісторыі 90-х гадоў пра Беларускую нацыянальную рэвалюцыю і барацьбу Беларускага народа і яго выразьніка Народнага Фронту за Незалежнасьць і стварэньне дэмакратычнай беларускай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Гэта якраз тая тэматыка, якая ненавісна антыбеларускаму рэжыму і ягонай падстаўной “апазыцыі”. Рэжым і ўсе варожыя вольнай Беларусі сілы імкнуцца замаўчаць, перакруціць і сфальсіфікаваць падзеі нацыянальнай рэвалюцыі, затаптаць тыя гераічныя дні. Кніга “Дзевяноста пяты” пасьвечана якраз апісаньню наступу рэакцыі на заваёвы Беларускага Адраджэньня. Яна напісаная дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня, адным з каардынатараў дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Аўтар быў сьведкам і ўдзельнікам тых падзей.

На прэзэнтацыі кніга будзе раздавацца ў якасьці падарунка ўсім прысутным. Паколькі гэта грамадзкае некамэрцыйнае выданьне ў гандлёвай сетцы гэтай кнігі ня будзе.

Прасіў бы сяброў КХП — БНФ і асабліва дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня прыняць удзел у прэзэнтацыі гэтай патрэбнай для гісторыі беларускай свабоды кнігі

9 верасьня 2015 г.Зянон Пазьняк