74 гады таму было зьдзейсьнена адно з самых жудасных злачынстваў маскоўскіх бальшавікоў на тэрыторыі Украіны – падрыў ДнепраГЭСу. 100 тысячаў украінцаў загінулі.
ГЭС была замінавана заранёў (да пачатку жніўня 1941 года) 157-ым палком НКВД СССР. Былі выкарыстаны больш за 20 тон выбухоўкі – аманала. Камандваў апэрацыяй палкоўнік-інжынэр Б. Эпаў.
8 жніўня 1941 г. дывізіі Вэрмахта падышлі да Запарожжа. Чырвоная армія была цалкам дэмаралізаваная і пасьля першых сутычак пачала адступаць. Камандваньне дало загад на падрыў ГЭС.
Каля 20.15 прагучаў выбух на станцыі і ўтварыўся разлом большы за 165 мэтраў. Пайшла хваля вышынёй каля 30 мэтраў, якая змыла прыбярэжную гарадзкую паласу. Хваля дакацілася да выспы Хорціца і дайшла да суседніх гарадоў Нікапаля і Марганца. Цунамі накрыла многія вёскі з людзьмі.
Пад хвалямі загінулі больш за 100 тысячаў людзей. Была зьнішчана Запарожская флатылія, мноства людзей засталіся без даху над галавой. Немцы назіралі за катастрофай у біноклі.
Крыніца: http://bbcccnn.com.ua/archives/15823