Сытуацыя на сусьветным рынку нафты так ці інакш паўплывае на палітыку Пуціна. Гэта адбудзецца, калі расейская дзяржава разам з усёю яе рэпрэсіўнай начынкай пачне банкруціцца. Такі сцэнар і аргумант – справа 12-36 месяцаў.
Але, хутчэй за ўсё, кардынальная зьмена адбудзецца яшчэ раней: эканоміка Расеі цалкам выбухне, пасьля чаго настануць падзеі, якія я не бяруся прадказаць, ды й ніхто не бярэцца.
Пэрсанальныя санкцыі дзейнічаюць на “бліжэйшае кола” Пуціна, сеючы паніку, разброд і хістаньне. І таксама папіканьне ў зьдзейсьненым. Сэктаральныя санкцыі і санкцыі супраць паасобных кампаній таксама прысьпешваюць калапс расейскай эканомікі.
Выратаваць расейскую эканоміку ад рэцэсіі можа толькі аднаўленьне дзяржавы і трох галінаў дзяржаўнай улады, незалежных адна ад адной, плюс пераход ад бандыцкага нэафэадалізма да прадпрыймальніцкага капіталізма.
І, заўважце, падвышэньне коштаў на нафту сюды не ўваходзіць!
Слава Рабіновіч, расейскі фінансіст
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://apostrophe.com.ua/article/world/ex-ussr/2015-08-22/polnostyu-vzorvetsya-skolko-mesyatsev-ostalos-rossiyskoy-ekonomike/2134