Масква не дае свае пашпарты здраднікам Украіны

27 августа 2015 г.

Навіны

Завадатар тэрарыстычнай арганізацыі “ЛНР” І. Платніцкі заявіў, што разглядаецца магчымасьць выдачы расейскіх пашпартоў жыхарам часова акупаваных тэрыторый усхода Украіны.

“Зараз разглядаецца пытаньне ў тым ліку аб тым, каб на тэрыторыі ЛНР і ДНР усе, хто пажадае, атрымалі дакуманты. Магчыма, Расейская Фэдэрацыя прадаставіць нам права атрыманьня пашпарта”, — прыводзіць словы тэрарыста Данецкая агенцыя навінаў.

Член Савета па правах чалавека і разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці РФ Яўген Баброў абвяргаючы заяву Платніцкага, заявіў, што расейскія ўлады ня маюць намеру ўводзіць на Данбасе расейскія пашпарты.

На гэтую тэму адбылося пашыранае паседжаньне з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі, расейскага ўраду і адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

Чыноўнікі вырашылі, што жыхары часова акупаваных тэрыторый Данбаса могуць знаходзіцца на тэрыторыі Расеі па ўкраінскіх, нават пратэрмінаваных дакумантах, і адзінае патрабаваньне – каб у іх былі ўклеены фотаздымкі. Пры гэтым, расейскія пашпарты, жыхарам гэтых тэрыторый будуць выдавацца паводле стандартнай для замежнікаў працэдуры і пры наяўнасьці на гэта абгрунтаваньняў.

Баброў таксама дадаў, што жыхары самаабвешчаных рэспублік, якія згубілі пашпарты, павінны зьвярнуцца ў мясцовыя ўкраінскія ворганы, дзе пасьля пацьвярджэньня іх асобы ім выдадуць часовыя дакуманты.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://obozrevatel.com/crime/61975-rossiya-ne-hochet-novyih-sograzhdan-s-okkupirovannogo-donbassa.htm