Сакратар РНБА Аляксандар Турчынаў гаворыць пра “чорны рэкорд” абстрэлаў украінскай тэрыторыі з боку акупаваных расейцамі і іхнімі наёмнікамі Данбаса. Зьдзіўляцца таму, што акупанты спрабуюць дэстабілізаваць сытуацыю, не даводзіцца. І гэта зусім не якійсьці там стратэгічны разьлік – гэта нянавісьць да сьвята, гэта нянавісьць хадзячых мерцьвякоў, якія ня хочуць, каб жывыя радваліся і верылі ў будучыню.
Дзень Незалежнасьці Украіны – асаблівае сьвята. Гэта “кашчэява сьмерць” Расейскай імпэрыі ў любой яе інкарнацыі – фэадальнай, бальшавіцкай, пуцінскай. Незалежнасьць Украіны – залог таго, што імпэрыя рана ці позна сканае пад плотам гісторыі. Ды яна і зараз – хадзячы зомбі, мярзотны прапойца, які пагражае забіць суседа і выхваляецца татуіроўкамі з “купаламі” і выявай любімага Сталіна. Але здароўе ўжо ня тое, нафта падае, рубель ператвараецца ў сродак для распалу рускай печы, у крамлёўскіх кулуарах абмяркоўваюць спосабы пазбаўленьня ад Пуціна. Менавіта таму яны і страляюць – ад бязмоцы, у прадчуваньні непазьбежнай сьмерці заражанага здрадай арганізма і пакараньня ўсіх тых, хто абслугоўваў зло і пакланяўся яму.
Віталь Портнікаў
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://rus.newsru.ua/columnists/14Aug2015/record.html