Бумэранг каланіялізма
28 ліпеня 2015 г. італьянская газэта “Repubblica” напісала пра налёт 2 тысячаў афрыканскіх імігрантаў на тунэль пад пратокай Ля-Манш. Французкая паліцыя паведаміла, што зазвычай штоноч там зьбіраюцца ад 500 да 800 імігрантаў, а тут дзьве тысячы. Паўстаў хаос. Людзі кідаліся на транспарт, што праязджаў у танэль. Ёсьць параненыя.
Наш камэнтар: Паспрабавалі б тысячы эўрапейцаў зрабіць налёт на нейкі аб’ект у Афрыцы. Мясцовая афрыканская публіка не чакала б рэакцыі ўладаў і паліцыі ды зрабіла б так, што эўрапейцаў духу там не было б. Але ж гэта афрыканцы, сапраўдныя інцыдэнты адбываюцца ў лібэральна-сацыялістычнай Эўропе.
Алесь Хадасевіч
Цяжкая пара для сяброў Расеі
31 ліпеня 2015 г. нямецкая газэта “Frankfurter Allgemeine Zeitung” напісала пра заходніх гасьцей Пуціна. Прыгадала нават ленінскае вызначэньне такіх гасьцей – “карысныя ідыёты”. Гэта і фрацузкія парлямантарыі, што наведалі акупаваны Крым, і футбольны чыноўнік Зэп Блатэр і іншыя. Крэмль карыстаецца імі ў рэкламных мэтах.
Наш камэнтар: Пакуль у Масквы ёсьць адпаведныя сумы грошай для аплаты гастралёраў, “карысныя ідыёты” там не перавядуцца. Але трэба прызнаць, што апошнім часам іх значна паменела і зь іх у сьвеце пачалі ня крыючыся сьмяяцца і кпіць.
Юрка Марозаў
Загадана «не кушаць»
31 ліпеня 2015 г. іспанская газэта “El Pais” паведаміла пра ўвядзеньне новых санкцый ЗША і краінамі Эўропы супраць Расеі. Крэмль заявіў, што “будзе прапарцыйны адказ на гэтыя захады”. Увагу расейскага насельніцтва прыцягнула заява ўладаў аб тым, што на мяжы будуць зьнішчацца харчовыя прадукты, якія падпадаюць пад забарону ўвозу ў Расею ў адказ на санкцыі. Намначальнік “Россельхознадзору” А. Аляксеенка не дапусьціў магчымасьці перадачы канфіскаваных прадуктаў харчаваньня ў дзіцячыя дамы або як гуманітарнай дапамогі на паўднёвы ўсход Украіны. Расейцы мяркуюць, што гэта пагражае паўтарэньнем цяжкіх ваенных і пасьляваенных часоў. Газэта “Ведомості” мяркуе, што рашэньне аб зьнішчэньні харчоў прывядзе да карупцыі на мытнях.
Наш камэнтар: Што ж, Крэмль гатовы да рашучай барацьбы з Захадам. Гатовы нават на голад мільёнаў сваіх грамадзян. У самым Крамлі, як заўсёды, будуць працаваць сталоўкі і раздача дэфіцытных харчоў сем’ям начальства. Так сапраўды можна ваяваць з усім сьветам.
Юрка Марозаў
Рэжым як тавар для турыстаў
31 ліпеня 2015 г. французкая газэта “Le Figaro” распачала сэрыю рэпартажоў свайго рэпарцёра Эдуара Жоржа з Паўночнай Карэі. Ён плануе зрабіць з найбольш закрытай у сьвеце краіны новую турыстычную зону. Зразумела, што турысты там будуць перасоўвацца пад добрым эскортам.
Наш камэнтар: Наша Беларусь апошнія гадоў 15 у гэтым сэнсе вельмі нагадвае П. Карэю. Толькі тут нікому і эскорт не патрэбны. На вуліцах і ў музэях Менска (ня кажучы ўжо пра іншыя мясьціны) не пачуеш цэлымі тыднямі якой-кольвечы замежнай мовы. Ніхто ў Беларусь не прыязджае, ніхто тут не падарожнічае. Акупанцкая блакада нашай краіны дае свой гнюсны плён.
Юрка Марозаў
Заклапочаныя і бездапаможныя
2 жніўня 2015 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” напісала пра апытаньне, праведзенае ў розных эўрапейскіх краінах Эўракамісіяй. У лістападзе 2014 г. такое апытаньне паказала, што эўрапейцаў найбольш турбуюць праблемы эканомікі і беспрацоўе. Сёлета галоўны неспакой выклікае іміграцыя ў Эўропу.
Наш камэнтар: Замест таго, каб салідарна, усёй хрысьціянскай Эўропай (як гэта бывала ў гісторыі) абараніць сябе і сваю цывілізацыю ад чужынцаў, эўрапейцы “ходзяць і турбуюцца”. Хаця, безумоўна, галоўная адказнасьць за пасыўнасьць і слабасьць ляжыць на нацыянальных элітах. Тых, хто б’е трывогу і спрабуе мабілізаваць народы, лібэральнае начальства зноў кляйміць як “фашыстаў, экстрэмістаў і тэрарыстаў”. Пакуль што эўрапейцы слухаюць гэтую песеньку.
Алесь Хадасевіч
Войны эмігрантаў
1 жніўня 2015 г. славацкая газэта “Pravda” напісала з Дрэздэна. Там у лягеры імігрантаў адбылася вялікая бойка паміж аўганцамі і сірыйцамі. Біліся мужчыны, жанчыны і дзеці ўсім, што было пад рукамі: фрагмэнтамі загароджы, ложкамі і г.д. Восем чалавек шпіталізавана. Умяшалася нямецкая спэцпаліцыя, якая ўжыла вэрталёт. 50 чалавек былі арыштаваны.
Наш камэнтар: Аўганска-сірыйская бітва ў Дрэздэне… Гэта патрэбна немцам, Эўропе, усяму сьвету?
Алесь Хадасевіч