Імітатары пра “мабілізацыю”

9 августа 2015 г.

Навіны

Зноўку падаў голас кіраўнік псэўда-БНФ А. Янукевіч. Ён абслугоўвае збор подпісаў за Т. Караткевіч. Яму недаспадобы той факт, што людзі пачынаюць ужо гучна сьмяяцца і гнаць ад сябе навязьлівых зборшчыкаў як ад “прэзыдэнта”, так і ад “апазыцыі”. Беларусам абрыдлі гэтыя шоў і гэтыя фізіяноміі.

А. Янукевіч разгарнуў цэлую праграмку з пунктамі ў падтрымку ўдзелу ў электаральным шоў. Варта спыніцца на некаторых зь іх:

Мабілізацыя прыхільнікаў. Якая адбываецца перадусім за кошт пікетаў з нацыянальнымі сьцягамі і мае вельмі вялікае значэньне.

Дэманстрацыя альтэрнатывы ды пашырэньне падтрымкі.

Мабілізацыя дэмакратычных актывістаў.

*Крыніца: http://www.svaboda.org/content/article/27168643.htm*l

Усё гэта мы ня раз ужо чулі ад падстаўных і фальшывых на папярэдніх шоў дыктатуры. Мы бачым, што за “мабілізацыя” адбываецца пад чарговае шоў. Хваткія пэрсанажы зарабляюць свае грошыкі, дурачы наіўных грамадзян. Пасьля кожнага шоў становяцца вядомымі стаўкі для кожнага хваткага, а таксама для “дзясятніка”, “сотніка” і “тысячніка” (тых, хто камандуе “мабілізаванымі”). І вось гэтая прадажная і фальшывая публіка цягае за сабой наш сьвяты Бел-Чырвона-Белы Сьцяг. Гэта ёсьць адна з класічных форм прафанацыі сьвятыні. Асабліва актыўна ўвіхаецца агентура рэжыму (кшталту правакатара Дзімітрыева). Няўжо прадажныя і правакатары могуць быць “альтэрнатывай” чаму-небудзь?

Адчуваецца, аднак, што сёлета “мабілізаваныя” разгубленыя. Набор дурылак кшталту “Іді і скажі ему нет!” ужо не спрацоўвае. Людзі нікуды ня хочуць ісьці.

Але падсадныя будуць стаяць да канца. Такім не бывае і ня можа быць сорамна. Не спрабуйце спрачацца зь імі, нешта ім даказваць. Вы будзеце спрабаваць гэта рабіць бясплатна, а яны будуць слухаць вас за свае “ганарары” ды пасьмейвацца. Гэта скончаныя асобы. Яны здольныя жыць толькі ў фальшы.

Алег Храмых