Кітай адмаўляецца ад расейскага газу

29 июля 2015 г.

Навіны

Рэалізацыя праекту паставак Кітаю расейскага газу па газаправоду “Алтай”, таксама вядомаму як “Сила Сибири-2”, адкладваецца на нявызначаны тэрмін. Пра гэта паведамляюць “Ведомости” са спасылкай на двух фэдэральных чыноўнікаў.

Рост попыту на газ у Кітаі запавольваецца. Пры гэтым адначасна з прычыны падзеньня коштаў на нафту Кітаю становіцца больш даступным звадкаваны прыродны газ, які можа пастаўляць, напрыклад, Аўстралія. Таму Кітай не задавальняе высокі кошт, які прапануе “Газпром” за будаўніцтва “Алтая”. Пэкін разьлічвае абвясьціць адкрыты тэндар, каб кошт стаўся празрыстым, але расейскі бок на гэта не пагаджаецца.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://grani.ru/Politics/World/Asia/m.243053.html