Якія людзі! Якія людзі!...

29 июля 2015 г.

Навіны

О, ну нарэшце ўсё становіцца на свае месцы. У камандзе Таццяны Караткевіч аб’явіўся Ігар Драко. Гэта курчавы ўсмешлівы мужчына, што ідзе за шырокай спінай Андрэя Дзмітрыева. Год таму, калі прэзыдэнт суседняй Літвы Даля Грыбаўскайце назвала “Расею - тэрарыстычнай дзяржавай”, Ігар Драко сказаў, што “гэта наркаманскія заявы”, а Беларусь як саюзніца Расеі павінна адрэагаваць на такія словы. А яшчэ раней гэты таварыш пісаў, што падзел Украіны выгадны для Беларусі. Ох, якія людзі! UPD. Проста падкіну яшчэ адну цытату з Драко: “Впрочем, пусть военные стратеги размышляют о возможных вариантах. Я исхожу из допущения (фантазии), что война будет. Так как же вести себя Беларуси? Лично у меня один вариант ответа: до конца оставаться союзником России”.

Зьміцер Панкавец