Часам мы робім учынкі проста таму, што так трэба. І крайне рэдка, гэтыя ўчынкі становяцца падзеямі гістарычнага маштаба.
17 ліпеня 2014-га года два патрыёты Украіны, жыхары горада Тарэза Данецкай вобласьці зрабілі фотаздымкі расейскага зэнітна-ракетнага комплекса “Бук” у момант праезду яго па горадзе і адразу пасьля пуска ракеты па “Боінгу”. Яны не маглі ведаць, што гэта было. Яны проста зазьнялі тэхніку акупантаў, проста зазьнялі незвычайны пуск ракеты. Таму што нават такім малым яны хацелі дапамагчы Радзіме ў адбіцьці агрэсіі ворага. А аказалася, што іхнія здымкі сталі знакамітымі на ўвесь сьвет і сталіся ключавым чыньнікам разаблачэньня хлусьні Крамля і важнейшай улікай у крымінальнай справе.
Хуткасьць прыняцьця рашэньняў вызначыла ўсё. Адзін з актыўных арганізатараў і ўдзельнікаў украінскага супраціву на Данбасе Віталь Карпачоў атрымаў гэтыя фота, імгненна перадаў іх Антону Герашчанку, і інфармацыя пра зьнішчэньне авіялайнэра расейскай ракетай імгненна пайшла на стужкі сусьветных інфармацыйных агенцый.
Карпачоў дапамог эвакуяваць з акупаванай тэрыторыі аўтараў здымкаў і фотаапараты. Цяпер гэта сьведкі і ўлікі на судовым працэсе. Экспэртыза лёгка вызначыла сапраўднасьць фотаграфій. Дзякуючы фота было вызначана таксама месца пуска ракеты.
Таксама трэба адзначыць бліскучую працу агентуры МУС Украіны, якая здолела зазьняць кароткі відэафрагмэнт вываза “Бука” з Тарэза.
Складана пераацаніць значэньне для міжнароднага рассьледваньня гэтых доказаў расейскага злачынства.
Гэтыя фотаздымкі дазволілі пасьпяхова выйграць інфармацыйную вайну з плынямі хлусьні, якія вывяргае расейская машына прапаганды. Гэтыя фотаздымкі дазволілі пракуратуры Нідэрляндаў дамагчыся максімальнай дакладнасьці ў сваім заключэньні.
Мяркую, што патрыёты Украіны, якія на свой страх і рызыку здабылі каштоўнейшыя ўлікі, задакумэнтавалі зброю злачынства і момант зьдзяйсьненьня злачынства, а таксама эвакуацыю сьведкаў і ўлік, заслужваюць дзяржаўных узнагародаў.
Гэта прыклад патрыятызма і грамадзянскай мужнасьці, які адыграў вялікую ролю ў абароне інтарэсаў дзяржавы.
Юры Бутусаў, Кіеў. Пераклад з расейскай. Крыніца: https://www.facebook.com/butusov.yuriy/posts/1020330034673959?__mref=message_bubble