Заклікаюць на “хэпэнінгі”

29 июля 2015 г.

Навіны

На сайце непараўнальнай Хартыі 23 ліпеня зьявілася інтэрвью з прыкметным пэрсанажам мясцовага апазыц-балагана – В. Арэшкам Цытуем:

“На сегодняшний день власть открыто показала, на что она рассчитывает. И участие тех кандидатов, группы которых зарегистрировали – это в определенной степени измена принципам белорусской демократии и игра в пользу режима. (…) По моему мнению, про бойкот надо говорить в разных формах, даже в сатирической. Главное, чтобы как можно больше граждан осознало, что любая поддержка властных инициатив непродуктивна. Потому бойкот должен быть очень широкой кампанией”.

І далей у тым жа амаль барыкадным духу. Цытуем самае цікавае:

“Формы не поддержки режима – самые разные, и каждый может предложить что-то свое. Как это было летом 2011 года во время «хлопательных» народных акций. Режим тогда сильно испугался этих мирных и, на первый взгляд, бессмысленных акций. Вот подобные хэппенинги могут ярко продемонстрировать, что это не наша власть и мы ее не выбирали”.

Крыніца: http://charter97.org/ru/news/2015/7/23/161044/

Такім чынам Арэшка запрашае нас аднавіць тое, што пракацілася мутнай хваляй улетку 2011 года. Тады тысячы людзей у сталіцы і ў іншых месцах паверылі ў заклікі канторскіх правакатараў пад кіраўніцтвам такога Дзіянава (Дианов). Людзі шэраг разоў маршыравалі па вуліцах і маўчалі або пляскалі ў ладкі і тупалі нагамі – без сэнсу, без лёзунгаў, без нацыянальнай сымволікі. Як статкі авечак. Гэта называлася “пратэстам супраць дыктатуры”. “Режим тогда так сильно испугался”, што граміў гэтыя безаблічныя хэпэнінгі, як арэшкі. На людзей нападалі рэжымныя гарылы, білі, зьневажалі, арыштоўвалі, кідалі за краты. І ўсё за плясканьне і тупаньне, арганізаванае правакатарам Дзіянавым і высьмеянае насельніцтвам Беларусі (якое “не разумее” такога апазыц-гумару).

Правакатар Дзіянаў цяпер “у палітэміграцыі” на Захадзе, ходзіць паўсюль з “каларадзкай стужкай” і гукае “Слава России!”, разаблачае нацыяналістаў і сьпявае Маскве пэаны. Пра гэта рэгулярна паведамляюць Белсат і іншыя крыніцы. Гэта спалены агент. Але ніколі не перавядуцца клоўны “в земле белорусской просіявшіе”! Вось ужо і “культуроляга” у поп-гапонаўскім каўпаку падсоўваюць грамадзтву, якое пачынае задумвацца над палітычным пратэстам. Раім грамадзтву добра падумаць, перш чым ісьці сьледам за чарговымі падсаднымі і фальшывымі. Нельга верыць ніводнаму іхняму слову!

Сяргей Камароўскі