У Курапатах

29 июля 2015 г.

Навіны

“ДэмСМІ” зноў прапіярылі групку стылёвых цітушак, якія займаюцца імітацыяй дзейнасьці на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах. Зразумела, што пачынаецца чарговы этап рэжымных спробаў зганьбіць і зьнішчыць Народны мэмарыял. Наперад высланы залежныя ад рэжыму асобы, якія любым жульніцкім спосабам набіраюць ачкі. Але зь іхніх паводзінаў апошніх тыдняў вядома, якую мэту мае іхняя “дзейнасьць”: зацьвердзіць небеларускі характар мэмарыялу ў Курапатах, даказаць, што там загінулі і пахаваныя хто заўгодна – абы не беларусы. Адпаведна тыя, хто стаіць за гэтымі цітушкамі, плануюць рэалізаваць на тэрыторыі нашай нацыянальнай сьвятыні любы мэмарыяльны знак (або помнік) – галоўнае, каб ён ня быў беларускім і ня быў прысьвечаны беларускім ахвярам. Пасьля гэтага рэжым пяройдзе да фізычнага зьнішчэньня магіл і крыжоў на магілах.

Мы заклікаем ўсіх сумленных людзей не падтрымліваць імітатараў і падасланых асобаў.

Народная Перамога