Апошнімі днямі “дэмСМІ” паведамляюць на поўным сур’ёзе і нават з тэмпэрамэнтным прыдыханьнем: “прадстаўніка БНФ уключылі ў склад выбарчай камісіі!” Адзін такі “з БНФ” (З. Касьпяровіч) нават уключаны ў выбаркам сталіцы. Зазначаем для шаноўнай публікі, што йдзецца пра пэрсанажаў псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам Янукевіча. Сапраўдны Беларускі Народны Фронт і яго Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка ў гэтым шоў ня ўдзельнічаюць. Зразумела, што рэкламны ўдзел падстаўных псэўдаў павінен легітымізаваць усю цыркавую дзею.

Павел Гулевіч