Украінскія справы

29 июля 2015 г.

Навіны

Дэпутата Харкаўскай гаррады ад Кампартыі Украіны Аляксея Перапяліцу за нежаданьне прызнаваць Расею краінай-агрэсарам невядомыя маладыя людзі аблілі “зялёнкай”, паведамляе Укрінформ.

Падчас сэсійнага паседжаньня Перапяліца заявіў, што гэтае пытаньне стварае непатрэбнае напружаньне ў грамадзтве, таму яго разглядаць ня варта. Грамадзкія актывісты, што прысутнічалі на сэсіі, адказалі на гэта крыкамі “Ганьба!”

Адразу пасьля паседжаньня Перапяліцу аблілі “зялёнкай” невядомыя маладыя людзі, якіх не ўдалося затрымаць.

Вярхоўная Рада Украіны 27 студзеня 2015 г. прагаласавала за заяву парляманту аб прызнаньні Расейскай Фэдэрацыі дзяржавай-агрэсарам.

10 ліпеня 2015 г. дэпутаты Харкаўскай дзяржаўнай рады з трэцяй спробы прызналі Расею краінай-агрэсарам.

(Пераклад з расейскай).

Наш камэнтар: Цікавая ўлада ва Украіне. Рашэньні Вярхоўнай Рады абласных начальнікаў, аказваецца, ні да чаго не абавязваюць. Акрамя таго абласныя ворганы ўлады, аказваецца, могуць прымаць палітычныя дзяржаўныя рашэньні. Дзіўная краіна суседка наша Украіна.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Deputata-Harkovskogo-gorsoveta-za-nezhelanie-priznavat-Rossiyu-stranoy-agressorom-oblili-zelenkoy-88975.html