Пацука ня выпусьцілі

29 июля 2015 г.

Навіны

Украінскія СМІ паведамілі, што 17 ліпеня ўкраінскія памежнікі ня выпусьцілі замяжу М. Ланьё. Гэты нардэп Вярхоўнай Рады фігуруе ў справе інцыдэнта, які адбыўся 11 ліпеня ў горадзе Мукачава, у выніку чаго загінулі трое і былі паранены 10 чалавек. Байцы Правага сэктару зрабілі спробу спыніць мафійную дзейнасьць крымінальных структураў на ўкраінскай мяжы, якую дахуе гэты самы Ланьё.

Кіраўніцтва краіны праводзіць рассьледваньне інцыдэнта, апраўдваецца перад нацыяй. Патрыёты па ўсёй краіне арганізоўваюць пратэстныя акцыі. Звольнены дзесяткі чыноўнікаў і вайскоўцаў-памежнікаў. Праблема патрапіла ў цэнтар міжнароднай увагі. А галоўны фігурант справы Ланьё (вядомы аўтарытэт часоў Януковіча) сабраўся “адпачываць з сям’ёй у Італіі” (як ён тлумачыў памежнікам). Ён ехаў “у Італію” з сям’ёй у мафійным сэнсе слова. Яго суправаджаў аўтамабіль з ахоўнікамі. Але гэта не дапамагло, яго ня выпусьцілі.

Падобна, што байцы Правага сэктару добра скаланулі памежную януковіцкую мафію.

Алесь Хадасевіч