“Перехват своих ребят”

29 июля 2015 г.

Навіны

Падчас патруляваньня дзяржмяжы ў Куйбышаўскім раёне Растоўскай вобласьці адзін памежнік атрымаў агнястрэльнае раненьне. Пра гэта паведамляе ТАСС.

“Памежнікі ўбачылі некалькіх чалавек. Пасьля патрабаваньня прад’явіць дакуманты адзін з мужчын дастаў пісталет і стрэліў у супрацоўніка ведамства”, — сказаў сумоўца агенцыі.

Цяпер вядзецца росшук тых, што напалі.

Паводле дадзеных “Блокнот Ростов-на-Дону”, раненьне ў іншым сутыкненьні з крымінальнікамі атрымаў 29-гадовы прапаршчык Аляксандр Мішчанка. Ён спыніў для праверкі дакумантаў двух мужчын, якія пачалі страляць у памежніка, пасьля чаго ўцяклі.

Паводле інфармацыі крыніцы выданьня, злачынцы ўцяклі на службовым аўтамабіле Мішчанкі. Паводле вэрсіі праваахоўчых ворганаў, злачынцы пражываюць у Запарожскай вобласьці Украіны. У Растоўскай вобласьці ўведзены план “Перехват”.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://lenta.ru/news/2015/07/22/pogran/

Гэта ж якія “ліхіе” расейскія пагранцы! Па іх стралялі наўскідку, а яны пасьпелі праверыць запарожскую прапіску стралкоў. Вось дзе майстэрства і вывучка!

З свайго боку мяркуем, што згаданыя эпізоды ёсьць часткай агульнай карціны данбаска-растоўскага памежжа (якое цалкам кантралюецца Масквой і падпарадкаванымі ёй бандамі “сэпаратыстаў”). У раён ваенных дзеяньняў, рабункаў і іншых відаў крыміналу, як вядома, зьехаліся тысячы прафэсійных забойцаў, садыстаў, беспрацоўных вайсковых і адпушчаных пад гэтую тэму з турмаў крымінальнікаў з усяе Расеі. Разумныя маскоўскія аналітыкі ўжо даўно папярэджваюць, што праз пэўны час гэтая публіка будзе рвацца назад у Расею, каб працягваць там свае злачынныя справы. Першымі гэтую хвалю даводзіцца сустракаць растоўскім памежнікам. Пакуль што яны прайграюць бой гэтай прафэсійнай публіцы.

Павел Гулевіч