Прамінулі гады, нават дзесяцігоддзі, многае забылася, паліняла, запылілася. Але час ад часу адбываецца публічная рэанімацыя таго, што гадоў пад трыццаць таму (канец 80-х – пачатак 90-х) было ў цэнтры ўвагі СМІ і ў што нават паверылі былі тадышнія савецкія грамадзяне. Маюцца на ўвазе пэрсоны тадышніх “перастройшчыкаў-дэмакратаў”, гэткіх мясцовых “гдлянаў-івановых” (перабудовачны варыянт сымвалічнага рэйхстагаўскага дуалізма “ягорава і кантарыі”). Што праўда, да асобы гомельскага гарбачоўскага «перастройшчыка” Ю. Варонежцава так і не прыляпілася якое-небудзь другое імя. Але зь яго і без таго “перастроечная прэса” зрабіла была лакальны сымвал гарбачоўскай навізны. Імя паўтаралася, набыло нават пэўны лоск аўтарытэта. Носьбіт імя быў нардэпам СССР, засядаў у Маскве і прадстаўляў БССР (як дэмакрат) на зьездах усесаюзных нардэпаў.
Што праўда, гэты “прадстаўнік Беларусі” ня вызначыўся літаральна нічым – ні яркімі выступамі, ні дынамічнымі дэмаршамі, ні нават у кулуарах і курылках Крамля; сядзеў сабе, як мышка, у мяккім крамлёўскім крэсьле і галасаваў, як падказвалі. Не зразумелым было і тады, не зразумелае яно й цяпер – адкуль узяўся гэты перастроечны кадр, хто яго высунуў, хто абіраў, чаму менавіта яму зрабілі рэкламу і г.д. — ? Калі разьбірацца цяпер, то многае выглядае даволі экзатычна з тав. Варонежцавым, “гомельскім дэмпрадстаўніком Беларусі ў Маскве”. Нагадаем: масковец па нараджэньню, тав. Варонежцаў пражываў і вучыўся ў розных месцах БССР як нашчадак маскоўскага афіцэра-асадніка (вайсковага перакладчыка). Па-беларуску нашчадак перакладчыка як ня ўмеў, так і ня ўмее двух словаў зьвязаць (як вядома, пры саветах нашчадкаў асаднікаў вызвалялі ад школьнага вывучэньня нашай мовы). Вось такога кадра і паслалі былі ў Маскву ў палітычна гарачыя «перастроечныя» гады выступаць у амплуа “дэмакратычнага беларуса”. Грамадзяне пад узьдзеяньнем рэкламы яму паверылі, але потым пра яго забыліся.
А тым часам тав. Варонежцаў, аказваецца, зрабіў вельмі шматгранную кар’еру ў постперастроечнай Беларусі і пазьней, пры лукашызме. Ён і АГП разам зь Лябедзькай утвараў, і ў шэрагу іншых “дэмарганізацый” верхаводзіў у якасьці віцэ-начальніка. Ён зусім не запыліўся і не зашмальцаваўся. Проста не высоўваўся на першы план, існаваў сабе ды й годзе.
І вось 8 ліпеня сёлета тав. Ю. Варонежцаў выступіў на акупанцкамоўным рэсурсе “Белорусский партизан” з праграмным артыкулам (проста нейкімі “ліпеньскімі тэзісамі” дэмапазыцыі). Запрашаем пазнаёміцца з гэтым тэкстам пад назовам “Выборов нет, но их бойкот необходим!”:
http://www.belaruspartisan.org/opinions/310397/
З назову можна падумаць, што аўтар імпэтна выступае за ідэю байкоту, таго, чаго “нет”. Але нічога падобнага. Гэта ў яго “публіцыстычны прыем” такі. Цытуем з тэкста найбольш істотнае:
“Каждая политическая кампания в нашей стране сопровождается сильным возбуждением некоторой части ее населения по поводу необходимости жесткого игнорирования «очередного фарса» с участием «клоунов», «предателей» и «агентов Путина». Принято считать, что участие в «выборах» кандидатов от оппозиционных структур, да и неструктур, настолько легитимизирует режим, что подвигнет Меркель, Обаму и других уважаемых людей, не менее озабоченных состоянием демократии в Беларуси, срочно набрать номер Лукашенко и поздравить его с очередной элегантной победой. Раз выборов нет, значит, их нужно бойкотировать! Логика железная, даже чугунная - спорить с ее носителями просто невозможно! (…)
В идеологическом плане идею бойкота трудно продавить в широкие массы, значительная часть которых уверена в девственной непорочности Центризбиркома. (…) Технологически осуществить бойкот в условиях его законодательного запрета и отсутствия необходимых ресурсов вообще невозможно. (…)”
Далей аўтар разважае, як немагчыма надрукаваць улёткі за байкот, як улады будуць адлоўліваць актывістаў і г.д. Адным словам, такое зрабіць немагчыма. Ён называе гэта “процессом, который умрет еще во время рождения, дискредитировав его инициаторов”. І да чаго ж заклікае беларусаў гэты “рыцарь печального образа” часоў позьняга Гарбачова? А вось да чаго:
“Считаю, наша победа, пусть промежуточная - почти миллион голосов, отданных за оппозиционных кандидатов в 2010 году по официальным данным. Скорее всего, их было в действительности как минимум в полтора раза больше. Если на предстоящих выборах или на следующих парламентских нас будет 2 или 3 миллиона, да и российская «кормушка» еще в большей степени оскудеет, власти пойдут на диалог, пойдут на начало процесса, аналогичного польскому в 80-е годы. Разумеется, с белорусской спецификой. Так что, господа, давайте займемся делом, а не будем искать оправданий своей бледной немочи”.
Вось так… Перастройшчык тав. Варонежцаў чамусьці забыўся прыгадаць, чым скончыліся псэўдаапазыцыйныя абяцанкі 2010 года пра “через три дня вы увидите демократическую Беларусь”. А скончылася ўсё шматтысячным шесьцем начале з правакатарамі да будынка ЦВК ў Менску і паліцэйска-гэбоўскім разгромам беларускай грамадзянскай супольнасьці і беларускай моладзі, якая паверыла псэўдаапазыцыйным абяцанкам.
Не, тав. Варонежцаў не паўтарае абяцанку Саннікава пра “уцёкі Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу і дэмБеларусь праз пару дзён”. Ён дэманструе новы ўзровень паліталагічнай сінтэтыкі. Ён абяцае (амаль на 100%), што грамадзтву ўдасца вымусіць на мясцовых рэжымных уладах дыялог, як было ў Польшчы – мадэль Ярузэльскага-Валэнсы, ні больш ні менш! Для гэтага трэба няшмат: проста масава схадзіць “на выбары” і прагаласаваць “за дэмакратаў”. А пасьля гэтага можна разьлічваць на “круглы стол” са зьнішчальнікамі Беларусі. І, канешне, гэты палітпрацэс будзе “вечно живым, настоящим делом”…
Ня ведаем, як у вас, а ў нас ад гэтай чытанкі засталося ўражаньне выпадковых зносінаў з прадуманым і рацыянальным, разлічаным на дурняў жульніцтвам.
Сяргей Камароўскі