“Привлечь к суду князя Игоря!”

6 июля 2015 г.

Навіны

“Дэпутат Дзярждумы РФ Сяргей Міронаў даў прыклад, як слушна рабіць звароты ў рэчышчы трызьненьня ў Генпракуратуру аб вяртаньні гістарычных тэрыторый”. Так народны дэпутат Украіны ад “Народнага Фронту” Антон Герашчанка пракамэнтаваў у Фэйсбуку адказ Генпракуратуры РФ на запыт Міронава наконт законнасьці перадачы Крыма Украіне ў 1954 годзе.

“Генпракуратура Расеі заявіла аб неправамернай перадачы Украіне Крыма ў 1954 годзе. Маўляў, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета СССР ня меў права ў 1954 годзе вырашаць пытаньне аб перадачы Крыма ад РСФСР – Украінскай ССР. Ну што ж, значыць, пара падымаць працы Нестара-летапісца і зьвяртацца на гэтай глебе ў Генпракуратуру Украіны з патрабаваньнем прызнаць незаконным аддзяленьне Масковіі (Расеі) ад Кіеўскай Русі!” – напісаў ён. Таксама Герашчанка запрапанаваў распачаць шукаць “нашчадкаў кіеўскага князя Юрыя Далгарукага, які меў неасьцярожнасьць зрабіць гістарычную памылку – заснаваць у 1147 годзе пагост пад назовам Масква”.

“Трэба яе цяпер вярнуць пад былое кіраваньне – з стольнага горада Кіева, дзеля чаго прапрапрапраўнук Юрыя Далгарукага як сапраўдны бандэравец дасьць княскае ўказаньне вярнуць усе землі, засвоеныя прашчурам, пад кіраваньне Кіеўскай Русі – сірэч дзяржавы Україна”, — напісаў нардэп.

Пры гэтым ён зазначыў, што з прычыны таго, што “Сібір пакідаць без дагляду нельга”, то “дэпутатам народнага хурала Мангольскай народнай рэспублікі трэба тэрмінова зьвярнуцца ў Генпракуратуру Маголіі і запатрабаваць аднавіць правы Залатой Арды на ўсю заўральскую частку Расейскай Фэдэрацыі”.

Раней у афіцыйным адказе на запыт дэпутата Дзярждумы, лідэра “Справядлівай Расеі” С. Міронава Генпракуратуры РФ назвала незаконнай перадачу Крыма са складу РСФСР у склад Украінскай ССР у 1954 годзе.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Anton-Gerashchenko-Pora-podnimat-trudy-Nestora-letopisca-i-priznavat-nezakonnym-otdelenie-Moskvy-ot-Kieva-86956.html