Беларусы на магіле Васіля Быкава

24 июня 2015 г.

Навіны

22 чэрвеня беларускія патрыёты прышлі на Усходнія могілкі ў Менску. Яны ўзьнялі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі над магілай вялікага сына Беларусі Васіля Быкава. Грэка-каталіцкі сьвятар айцец Зьміцер правёў хрысьціянскае служэньне. Людзі маліліся за душу нашага генія, за наш народ, за нашу Айчыну.

Людзі прамовілі над магілай Васіля Быкава. Успаміналі, як 12 гадоў таму на разьвітаньне з Быкавым прышлі дзесяткі тысячаў людзей, як подлая ўлада рабіла ўсё, каб спрафанаваць хрысьціянскае разьвітаньне. Але беларусы згуртаваліся і разам супрацьстаялі цёмным варожым сілам, не дапусьцілі глумленьня над памяцьцю нацыянальнага героя. Успаміналі, як кулём ляцелі ад магілы крывадушныя знакі ад антыбеларускага рэжыму і “лично от президента”, як у той дзень жалобы ў беларускіх душах раскрылася ўсё лепшае, як зьнік страх, як імя Васіля Быкава аб’яднала нацыю ў супраціўленьні акупанцкаму злу.

Васіль Быкаў жыве ў вечнасьці, жыве ў сваіх творах, якія натхняюць і выхоўваюць новыя пакаленьні беларусаў і іншых народаў. Ён верыў у народную перамогу, у вызваленьне дарагой Айчыны. І вось блізкі ўжо гэты дзень вызваленьня. Калі б з намі быў Быкаў, ён бы разам з усімі патрыётамі падтрымаў змагарную Украіну ў вайне супраць Масквы. Ён ваяваў, праліў кроў за вызваленьне Украіны ад нямецкага фашызма. А цяпер стаў бы на абарону братняй Украіны ад фашызма маскоўскага.

Людзі засьпявалі нацыянальны гімн “Магутны Божа”, усклалі кветкі на магілу Васіля Быкава.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ