Ілгуць і за ілжу грошы плоцяць
6 чэрвеня 2015 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала расповяд Людзьмілы Саўчук пра яе працу на рускай “фабрыцы ілжы”. Пецярбургская журналістка вырашыла пранікнуць унутр прапагандысцкай структуры «троляў», якая дзейнічае ў расейскім Сеціве. Яна працавала ў адным з аддзелаў разам зь іншымі тролямі. Яны атрымлівалі да 800 эўраў штомесяц. Большасьць з троляў – маладыя рускія студэнты, гатовыя лгаць і пісаць што заўгодна. Працуюць яны ў сацыяльных сетках у асноўным на расейскай мове, але таксама па-ангельску і ўкраінску. Саўчук задаецца пытаньнем: адкуль такія грошы на гэтую дзейнасьць?
Наш камэнтар: Грошы вядома адкуль: з крамлёўска-лубянскай касы. Бачна, што пакуль масавая дзейнасьць троляў дае вынік у Расеі, часткова на Захадзе і ў Беларусі. Аднак вечна ўтвараць скрыўленую рэчаіснасьць прапаганд-монстру ня ўдасца. Жудасныя рэаліі імпэрскага гніеньня і распаду ўсяроўна ўварвуцца ў жыцьцё падманутых людзей.
Юрка Марозаў
Каляніяльны бумэранг б’е па Эўропе
9 чэрвеня 2015 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала пра крызіс у адносінах паміж Рымам і рэгіёнам Ламбардыяй на поўначы Італіі. Прэзыдэнт Ламбардыі Рабэрта Мароні заклікаў мэраў гарадоў і паселішч рэгіёна адмовіцца прымаць у сябе тысячы афрыканскіх уцекачоў, якіх туды накіроўвае рымскі ўрад. Былы прэм’ер Італіі Продзі заявіў на гэта: “Папулізм інфіцыраваў немалую частку калектыўнай сьвядомасьці”.
Наш камэнтар: Вядома, што адбываюцца пратэстныя выступы ў Эстоніі і Нарвэгіі супраць пасяленьня ў гэтых малых краінах дзясяткаў тысячаў афрыканцаў. Здавалася б, як негуманна! Але вышэйшай намэнклатуры лёгка быць “гуманнай” за кошт грамадзтваў. Намэнклатурныя дамы і кварталы ахоўвае паліцыя, іхнія дзеці вучацца ў элітных спэцшколах, якія таксама ахоўваюцца. А хвалю экзатычных людзей прапануецца прыняць на сябе простым грамадзянам. Тупізм брусэльскай палітыкі непараўнальны (праўда, гэты тупізм выглядае лявацкім плянам зьнішчэньня Хрысьціянства). На самой справе сродкі, якія выдаткоўваюцца на прыём гэтых уцекачоў, можна было б выкарыстоўваць больш эфэктыўна. Вяртаць афрыканцаў у Афрыку на караблях, разгарнуць для іх працоўныя праекты, забясьпечыць ахову іх пасяленьняў у Афрыцы. Праблема ў тым, аднак, што гэтыя людзі ня хочуць і ня ўмеюць працаваць. Якраз гэта ведаюць людзі ў Ламбардыі і іншых месцах. Таму і пратэстуюць.
Алесь Хадасевіч
Няхай жывуць вольныя Курылы!
9 чэрвеня 2015 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што пасьля візыту прэм’ера Японіі Сінза Абэ ва Украіну Расея пачала ўмацоўваць войскі і пазыцыі на Курыльскіх выспах.
Наш камэнтар: Масква забрала ў 1945 г. чужое. І ведае, што там паводле вядомага прыкладу могуць раптам узьнікнуць Курыльскія народныя рэспублікі, якія потым прагаласуюць за ўзьяднаньне зь Японіяй. Украінцы і беларусы былі б ня супраць.
Алесь Хадасевіч
Трэба быць ворагамі нашых варагоў
9 чэрвеня 2015 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея: Польшча ў першай пяцёрцы варожых краін”. Прыводзіцца вынік апытаньня маскоўскага Цэнтру Лявады, паводле якога 22% расейцаў лічаць палякаў ворагамі.
Наш камэнтар: Гучыць драматычна. Але давайце задумаемся. У мядзьвежых абдымках “вялікага брата”, з усёй яго збачэнскай любоўю акупаваная Беларусь перажывае адзін з самых трагічных пэрыядаў сваёй гісторыі. А ў лявадаўскім “сьпісе ворагаў Расеі” усё спрэс дэмакратычныя, высокаразьвітыя краіны начале з ЗША. Дык можа лепш “быць ворагам”?
Юрка Марозаў
Доўгае здыханьне Арды
11 чэрвеня 2015 г. чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул пад тытулам “Выміраньне Расеі ўсё больш імклівае. Вінаватыя ў гэтым гарэлка, наркотыкі і грып”. Газэта апісала заявы прадстаўнікоў расейскага ўраду аб неабходных захадах, а на прыканцы зазначыла: “Свой уплыў маюць алкагалізм і нарказалежнасьць, якая ў Расеі набыла памераў эпідэміі”.
Наш камэнтар: Вось такі “Русскій мір”. Далучайцеся, народы!
Юрка Марозаў
Гэбоўскі мэтад на рускай вайне
11 чэрвеня 2015 г. летувіская газэта “Kauno Diena” апублікавала інтэрв’ю з міністрам замежных справаў Летувы Лінасам Лінкявічусам. Міністар сказаў сярод іншага: “Лідэры ўкраінскіх сэпаратыстаў больш не патрэбныя Маскве, яны сваё адпрацавалі”.
Наш камэнтар: Гэта заўважылі многія ў сьвеце. Масква прыступіла да ліквідацыі сваіх марыянэтак, яны замітусіліся і пачалі гукаць, што хочуць, каб іхнія “народныя рэспублікі” былі часткай Украіны. Але яны ўжо адпрацаваны матэр’ял. Або, як казалі маскоўскія камісары ў скуранках, “он слишком много знал”. Няхай над гэтым задумаюцца марыянэткі Масквы, што пакуль жыруюць у Беларусі.
Юрка Марозаў