ЗАПРАШЭНЬНЕ

11 июня 2015 г.

Навіны

Паважаныя беларусы Нью-Ёрка, запрашаю і прапаную прыняць ўдзел у абмеркаваньні тэзісаў і падыходаў да распрацоўкі тэмы аб будучым уладкаваньні вольнай Беларусі. Вольнай Беларусі – гэта значыць той Беларусі, якая павінна паўстаць пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі і пуцінскага гэбізму ў Расеі. У гэтым працэсе абмеркаваньня важна пачуць любыя думкі, любую крытыку і любыя прапановы.

За аснову для размовы трэба ўзяць матэр’ял “ШТО АДБЫВАЕЦЦА І ШТО МОЖА БЫЦЬ”, зьмешчаны на наступных старонках:

http://www.narodnaja-partyja.org/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—fr—pg/00—Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja—bk—an—01/stoadbyvaeccaistomozabyc

http://pazniak.info/page_shto_adbyivaetstsa_i_shto_moja_byits

http://www.bielarus.net/archives/2015/05/29/4114

https://pieramoha.org/artykuly/zianon-pazniak-szto-adbyvajecca-i-szto-mozha-byc

Абмеркаваньне адбудзецца 14 чэрвеня гэтага году ў Грамадзкай залі Беларускага праваслаўнага сабору сьв. Кірылы Тураўскага па адрасу: 401 Atlantyc Avenue, Brooklyn NY. Пачатак у 12. 30. Даезд мэтро цягнікамі Q (Atlantyc Ave) i F (Bergen St.)

Зянон Пазьняк Старшыня КХП— БНФ,