Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Андрэй Піянткоўскі: “Выбары” ў дыктатуры – гэта эшаланіраваныя імітацыйныя працэдуры

Падобны рэжым ніколі ня сыйдзе ў выніку арганізаваных ім самым выбараў.
Леанід Якаўлевіч Гозман распачаў вельмі важную размову аб падрыхтоўцы краіны да наступнага жыцьця. Ён зыходзіць з справядлівага палажэньня аб тым, што аўтарытарныя рэжымы сьмяротныя і, больш таго, сьмяротныя раптоўна: “Наступнае жыцьцё абавязкава настане. Ніхто, дарэчы, не даказаў, што яно будзе лепшым за цяперашняе – можа, яшчэ горшым. Але яно дакладна будзе. Магчыма, за высокімі чырвонымі мурамі, глыбока пад дываном ужо сфармаваныя групоўкі, гатовыя перахапіць уладу”. Я б дадаў, што не магчыма, а абавязкава.

Тым больш нам, людзям па той бок гэтых чырвоных муроў, неабходна абмяркоўваць будучыню нашай краіны не пад дываном, а за круглым сталом публічнай дыскусіі.

Каб гэтая дыскусія была плённай, нам неабходна выразна зафіксаваць некаторыя агульныя базавыя ўяўленьні аб прыродзе таго рэжыму, якому наканавана памерці, перш чым распачнецца наступнае жыцьцё.

У гэтай сувязі ў зьмястоўным артыкуле Л. Гозмана незразуменьне выклікае фраза: “А задача – сфармаваць фігуру, якая здолее супрацьстаяць як Пуціну ў 2024 г. або раней, так і абранаму ім пераемніку”.

Сапраўды, апазыцыі неабходна фармаваць фігуры (чаму толькі адну?), якія здолеюць пасьпяхова выступаць на адносна чэсных выбарах у наступным жыцьці пасьля зыходу пуцінскага рэжыму.

Але камбінацыя словаў “супрацьстаяць Пуціну або абранаму ім пераемніку ў 2024 годзе або раней” беззьмястоўная, яна ўтрымлівае ў сабе лагічную супярэчлівасьць. Пуцінскі рэжым – гэта жорстка аўтарытарная пажыцьцёвая дыктатура. “Выбары” у ёй – гэта эшаланіраваныя імітацыйныя працэдуры, якія гарантавана выключаюць супрацьстаяньне рэжыму любой рэальнай апазыцыі.

Ілюзія выбараў падманвае і прываблівае толькі тых, хто сам па цэламу шэрагу прычын рады падманвацца. Пуцінскі рэжым сыйдзе ня ў выніку “выбараў”, а ў выніку палацавага перавароту, выкліканага той ці іншай ступеньню грамадзкага ці зьнешняга ціску.

Спачатку сьмерць рэжыма, а потым наступнае жыцьцё з больш або менш вольнымі выбарамі. Менавіта такой можа быць пасьлядоўнасьць падзеяў, а не адваротнай.

Пра гэта гаворыць увесь гістарычны досьвед падзеньня аўтарытарных рэжымаў, у тым ліку й той, на які спасылаецца аўтар. Спачатку апаратныя рэвалюцыі Ярузэльскага-Ракоўскага у палітбюро ПОРП, Дэ Клерка ў Нацыянальнай партыі ў Паўднёвай Афрыцы, Лютаўская рэвалюцыя ў Расеі і толькі пасьля гэтага Валэнса, Мандэла і Ленін становяцца рэальнымі прэтэндэнтамі на ўладу.

Ды Л. Гозман і сам цудоўна разумее логіку менавіта гэтай пасьлядоўнасьці падзеяў. У
сваёй перапісцы, што завязалася ў яго з Ігарам Аляксандравічам Якавенкам, ён справядліва зазначае: “Толькі чэсных выбараў, баюся, ня будзе, а будзе інакш. Калі рэжым пачне развальвацца, улада зьменіцца без усялякіх выбараў”.
Здавалася б, досьвед “памаранчавых” рэвалюцый пачатку стагоддзя ў Сэрбіі, Грузіі, Украіне, дзе ўлада зьмянілася падчас выбараў, арганізаваных самым рэжымам, у выніку масавага пратэсту супраць іх фальсіфікацыі, супярэчыць нашаму з Л. Гозманам разуменьню аўтарытарных эндшпіляў. Але гэта ня так.

Справа ў тым, што рэжымы адпаведна Мілошавіча, Шэварнадзэ і Кучмы тыпалагічна адносіліся да больш мяккай стадыі аўтарытарных рэжымаў чым сёньняшні пуцінскі. Той самы “раскол элітаў”, які зьяўляецца абсалютна неабходнай умовай падзеньня аўтарытарных рэжымаў і якога мы так дарэмна чакалі ў Расеі ў 11-12 гадах, быў у Сэрбіі, Грузіі, Украіне пэрманэнтным фактарам палітычнага жыцьця. Апазыцыя, якая потым сталася ўладай, мела ад траціны да паловы месцаў у парляманце, мела допуск у СМІ і крыніцы фінансаваньня.

Пуцінская Дзюдохэрыя прасунулася значна далей на сваім шляху да шчырага таталітарызма і выбарчыя кампаніі ў ёй маюць такія ж адносіны да пытаньняў улады, як такія ж руцінныя мерапрыемствы ў СССР або гітлерскай Нямеччыне.

Зь некаторым скэптыцызмам я гатовы пагадзіцца з аргумантам шаноўных калег, якія сьцьвярджаюць, што ўдзел у “выбарчых кампаніях” дае апазыцыі больш магчымасьцяў для асьветніцкай дзейнасьці. Але нават, калі гэта і так, то калегі павінны прызнаць, што:

за гэтыя дазіруемыя ўладай “магчымасьці” ім відавочна даводзіцца плаціць несувымяральны кошт.

Сам факт удзелу апазыцыі ў фальш-выбарах адразу ж, аўтаматычна агітуе за нармальнасьць, за прыймальнасьць, за дапушчальнасьць злачыннай улады. Той самай улады, што ўжо фактычна зьнішчае яркіх лідэраў апазыцыі.

Прыкрываючы дыктатарскую пляшыну рэжыма, што сьвеціцца, лаўровым вянком электаральнай рэспэктабэльнасьці, апазыцыянэры сваімі рукамі адсоўваюць момант яго падзеньня.

Так жа сама як ратавалі яго ў 11-12 гадах “грамадзяне”, якія прышлі ў КСО зь бессьмяротным сабчач’ім лёзунгам “Нам ёсьць, што губляць. Мы павінны ўплываць на ўладу, а не валіць яе”.

Але ў прыхільнікаў удзелу ў выбарчых пуцінгах ёсьць і другі любімы аргумант: “А што ж вы тады прапануеце нам рабіць? Сядзець на канапе?” Дарэчы, грамчэй за ўсіх яго паўтараюць носьбіты атрыманых у адміністрацыі ліцэнзій на канапавыя партыі.

Лепш за ўсіх адказаў на гэтае пытаньне незадоўга да сваёй сбмерці Барыс Нямцоў: “Задача апазыцыі цяпер – асьвета і праўда. А праўда ў тым, што Пуцін – гэта вайна і крызіс”. Яго забілі за гэтыя словы і за ягоны даклад “Пуцін. Вайна”, які ён не пасьпеў убачыць.

Што можа і павінна рабіць апазыцыя ў новай рэчаіснасьці, калі Пуцін ня спыніцца ні перад якой-кольвечы крывёй дзеля захаваньня сваёй пажыцьцёвай улады? Лідэры, ідэёлагі, актывісты апазыцыі павінны разумець, што іх у любы час можа спасьцігнуць той жа лёс, што і Барыса Нямцова. Кожны можа зрабіць свой выбар: пакінуць краіну, сысьці ў прыватнае жыцьцё, удаваць з сябе, што ён лётае ў белых шатах па-над бойкай.

Абавязкам кожнага расейскага патрыёта сёньня – зрабіць усё, каб спыніць братазабойчую вайну супраць украінскага народа.

Да гэтай улады можа быць толькі адна канструктыўная прапанова: яна павінны сысьці, каб не абцяжарваць свой лёс новымі злачынствамі.

Каб наблізіць гэты дзень, мы павінны бесперапынна ўсімі даступнымі сродкамі весьці асьветніцкую працу аб злачынным курсе злодзейскай улады, які вядзе да нацыянальнай сьмерці расейскага народу.

Трэба зрабіць асэнсаваньне злачыннасьці і нелегітымнасьці кіруючай вярхушкі ўсеагульным, каб гэта ўсьведамілі ў тым ліку і сілавікі, дзеці свайго народу, якім улада дае злачынныя загады.

Неабходна разаблачаць хлусьню вежаў, што выпраменьваюць, што пагражаюць усяму сьвету радыёактыўным попелам, актыўна ўдзельнічаць удзельнічаць у антываенным руху (аналітычныя даклады, блогі, улёткі, пікеты, маршы пратэсту). У апазыцыі, што засталася вернай сваім перакананьням, вельмі шмат справаў, якімі трэба займацца. І гэтыя дзеяньні эфэктыўныя і вельмі балючыя для ўлады. Менавіта таму, каб спыніць аднаго чалавека і запалохаць нас усіх, вышэйшая ўлада аддала загад сваім спэцслужбам дэманстрацыйна забіць Барыса Нямцова ў зоне адказнасьці ФСО, каб ужо ніхто не сумняваўся, чыіх рук гэтае паказальнае злачынства.

Падобны рэжым ніколі ня сыйдзе ў выніку арганізаваных ім самым выбараў.

Выбары – гэта найважнейшы элемэнт палітычнай культуры грамадзтва. Яны абавязкава адбудуцца праз некалькі месяцаў пасьля падзеньня рэжыму. І мы абавязкава будзем у іх удзельнічаць. Ня ўсе яшчэ зразумелі, што выбарчая кампанія гэтых выбараў ужо ідзе. Л. Гозман мае рацыю – “Палітычная барацьба – гэта падрыхтоўка да наступнага жыцьця”. У свабодных выбарах у наступным жыцьці перамогуць тыя, хто болей за іншых, рызыкуючы гэтым жыцьцём, працуюць сёньня для іх набліжэньня.

Андрэй Піянткоўскі

3.06.2015
Пераклаў з расейскай В. Буйвал.
Крыніца: http://www.kasparov.ru/material.php?id=556D73432B1D8

Post Skryptum ад беларусаў. Чытаючы такія ў прынцыпе правільныя тэксты, нельга не адзначыць, што як і ў 90-х, расейская супраціўленчая палітычная думка адстае ад беларускай гадоў на 10-15. Цяпер тое вельмі вымоўна ўсё відаць. Масква ў ідэйна-палітычным сэнсе наяўнасьці адэкватных і перадавых ідэй заўсёды была адсталай правінцыяй, а ў сэнсе ідэй цемрашальства – наперадзе ўсіх.

11/6/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2015
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024