Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Русіфікатарскае вынішчэньне беларускай моладзі

Настаў рамантычны пэрыяд для самых юных у нашай Беларусі – пара апошніх званкоў, школьных іспытаў, выпускных баляў. Аднак, беларусам, неабыякавым да лёсу акупаванай радзімы, не да рамантыкі. Акупанцкая расейшчына зноў паказала свой дзікі і агрэсіўны нораў. З розных куткоў Беларусі паступаюць зьвесткі пра сьвяточныя мерапрыемствы ў школах з афіцыйным статусам “школа зь беларускай мовай навучаньня”.

Гучыць музыка, выпускнікі і настаўнікі выступаюць з прамовамі і песьнямі, іх вітаюць малодшыя школьнікі. На ўсім працягу мерапрыемстваў не гучыць ніводнае беларускае слова, ніводная песьня на роднай мове, ніводная беларуская мелодыя. Усё чужое, накінутае: руская папса, адпаведная стылістыка і вобразнасьць. Неабазнаны ў месцазнаходжаньні сьведка мог бы падумаць, што патрапіў у Сольвычагодск або Урупінск, а можа ў прыгарад Масквы. Калі беларусы пыталіся пра тое, што адбывалася, у настаўнікаў, тыя (ужо падрыхтаваныя) рэзка гукалі: “А у нас два языка!” На пытаньне — “а куды ж тады падзеўся “второй язык”? – школьныя даглядчыкі нічога не адказвалі і адварочваліся ад беларусаў.

Зразумела, што ўсё гэта (гэтак сінхронна) прыдумалі не самы школьныя адміністрацыі па ўсяе краіне. Яны атрымалі чарговы рэскрыпт зь міністэрства, якое заслугоўвае тытула “міністэрства зьнішчэньня беларускай асьветы”. Акупанцкія структуры перайшлі да чарговай стадыі ліквідацыі мовы карэннага народа нашай краіны. Русіфікацыя становіцца ўсё больш адкрытай, цынічнай і нахабнай. Зразумела, што акупанты сьпяшаюцца. Ім трэба як мага хутчэй спляжыць цяперашняе маладое беларускае пакаленьне. Каб канчаткова і беспаваротна завалодаць нашай краінай ды перайсьці да яе фізічнага разгрому.

Але ня ўдасца русіфікатарскай мярцьвячыне назаўжды атруціць і паняволіць душы беларускай моладзі. Імпэрыя Зла гніе і валіцца на вачах. Яны не пасьпеюць завершыць сваю ганебную справу. Але каб ацалець, беларусам трэба супраціўляцца русіфікатарскаму гвалту, вучыць дзяцей у роднай мове, вучыць шанаваць яе (у сям’і, дома, у коле сяброў-аднадумцаў, на вуліцах, ва ўстановах, паўсюдна).

Сымон Рудзік

7/6/2015 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2015
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024