Сп. Зянону Пазьняку, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
Шаноўны Зянон Станіслававіч! Віншуем Вас з днём народзінаў! Зычым моцы духу і здароўя, творчай энэргіі і натхненьня. Беларусь стаіць на парозе вялікіх пераўтварэньняў.
Мы будзем разам з Вамі змагацца за волю і незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны, разам працаваць на яе Адраджэньне. Праз змрок акупанцкай рэакцыі прабіваецца сьвятло беларушчыны. Насуперак ворагам у Беларусі вырасла пакаленьне незалежнасьці, якое прымае паходню барацьбы ад старэйшых людзей. Дзякуючы Беларускай Салідарнасьці мы вырвемся з варварскай імпэрыі маскоўскага ўсходу. Разам з Вамі мы верым у прыўкрасную будучыню Беларусі.
Сябры і кіраўніцтва БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ 24 красавіка 2015 г