Хрыстос уваскрос! Дарагія землякі-беларусы, паважаныя фронтаўцы, адраджэнцы, віншую ўсіх з надышоўшым і надыходзячым найвялікшым хрысьціянскім сьвятам – Вялікаднем – Зь Мёртвых Устаньнем Хрыстовым!
Гэта сьветазарнае сьвята ўсяго Хрысьціянства, якое сьведчыць пра Боскую прыроду Ісуса Хрыста. Тым часам дзея Прышэсьця і Ўваскрасеньня Хрыста ёсьць гістарычным фактам зафіксаваным больш дакладна, чым гісторыі жыцьцяў іншых тыхчасовых гістарычных асобаў. Хрысьціянства валодае рацыянальнай доказнасьцю свайго Боскага пачатку. Але мы ведаем, што да Веры прыходзяць праз веру.
Так і ў нашых імкненьнях да вольнай шчасьлівай Беларусі. Верма ў сьветлую сваю беларускую будучыню, набліжайма яе, працуйма, стараймася, будзьма пэўныя і здабудзем.
Хрыстос уваскрос! Ляўдэтур Езус Хрыстус! Слава Ісусу Хрысту!
5 красавіка 2015 г.Зянон Пазьняк