ВІНШАВАНЬНЕ З 97-Й ГАДАВІНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БНР

23 марта 2015 г.

Навіны

Дарагія сябры фронтаўцы! Дарагія землякі-беларусы! Віншую ўсіх з 97-й гадавінай аб’яўленьня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі! 25 Сакавіка 1918 года быў зроблены важны гістарычны крок у будучыню нашай нацыі. Гэтая будучыня вярнулася аж праз 73 гады, – 25-га Жніўня 1991 года, — услаўшы дарогу мільёнамі забітых беларусаў, закатаваных, спаленых у Хатынях, расстраляных у Курапатах. Такая ёсьць цана нашай Волі і Незалежнасьці, за якую йшчэ й цяпер прыходзіцца нам цярпець. Але ўсё бліжэй надыходзіць час, калі антычалавечая імпэрыя на ўсходзе зьнікне з твару зямлі. А яна зьнікне разам з пуцінскім фашызмам. І абваліцца ў Беларусі антыбеларускі рэжым. І толькі тады зажывем вольна і шчасьліва на сваёй вольнай, любімай зямлі. Жыве Беларусь! Слава стваральнікам БНР!

Сакавік 2015.Зянон ПАЗЬНЯК