Генсек АГП А. Лябедзька ўспамінаў Б. Нямцова на хвалі белрэдакцыі Радыё Свабода. Сярод іншага ён выдаў і такое, трактуючы гэта як цытату зь Нямцова: “Лукашэнка — гэта тое, што неяк недарэчна звалілася на беларусаў”.
Крыніца: http://www.svaboda.org/content/nemtsov-liabiedzka/26878177.html
У Б. Нямцова цяпер не спытаеш наконт дакладнасьці цытаты. Але вельмі ж экзатычна гэта прагучала з вуснаў таго, хто ўваходзіў у групу, што прывяла Лукашэнку да ўлады. Нагадаем, што Лябедзька быў адной з дзейных фігур у камандзе “маладога кандыдата з Шклова” у 1994 годзе. Некаторыя кажуць, што ён быў нават самай актыўнай фігурай у рэалізацыі гэтага “недарэчнага” праекта, які зваліўся на беларусаў з Масквы. А потым ён стаўся нават прадстаўніком прэзыдэнта Лукашэнкі ў Вярхоўным Савеце Беларусі. Вось такая “недарэчнасьць”.
Павел Гулевіч